Грамадства

Палітвязню Яўгену Прапольскаму дадалі да ранейшых васьмі яшчэ паўтара года зняволення

Праваабаронцам стала вядома, што ў судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 3 мая 2023 года па новай крымінальнай справе асудзілі палітвязня Яўгена Прапольскага.

Яўгена затрымалі 29 верасня 2020 года. 19 ліпеня 2021 года палітвязня асудзілі да 8 гадоў калоніі па справе «ўдзельнікаў чата». Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках у Мінску), а таксама ч. 1 арт. 13 і ч. 3 арт. 218 КК (падрыхтоўка да наўмыснага знішчэння або пашкоджання маёмасці).

Прапольскага разам з іншымі фігурантамі справы абвінавацілі ва ўдзеле ў тэлеграм-чаце «радыкальнага напрамку». У паказаннях агучваліся некалькі чатаў — у прыватнасці, «ОГСБ» (Отряд гражданской самообороны), «Подработка Минск», «100», «101». Акрамя гэтага — у намеры пашкодзіць або знішчыць тры «Табакеркі».

На судзе палітзняволены распавёў пра катаванні:

«Мяне прымушалі пісаць чыстасардэчнае прызнанне на імя начальніка УСК. Мне пагражалі, катавалі — білі маім электрашокерам. Добраахвотна я не пісаў заявы. Потым у мяне праблемы са здароўем былі: было дрэнна, круцілася галава, была адбітая нага».

Тэрмін Прапольскага накіравалі адбываць у бабруйскую калонію №2. Вядома, што ад самага пачатку адміністрацыя калоніі ціснула на яго. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, ён правёў не менш за 130 сутак у штрафным ізалятары, а таксама на тры месяцы яго адпраўлялі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ).

Акрамя гэтага, з ініцыятывы адміністрацыі калоніі супраць Прапольскага завялі крымінальную справу за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» (арт. 411 КК). Падставай для новай справы сталі тыя ж «парушэнні» правілаў унутранага распарадку (ПУР), за якія Яўген ужо адбыў пакаранне ў выглядзе змяшчэння ў ШІЗА і ПКТ.

Паводле матэрыялаў справы, спагнанні былі выпісаныя за тое, што Яўген «ляжаў на падлозе ШІЗА»; «у катэгарычнай форме адмовіўся ад прыбірання калідора інтэрната атрада, жылой секцыі, лакальнай пляцоўкі»; «адмовіўся заняць адведзенае яму спальнае месца ў жылой секцыі»; «не прывітаўся пры сустрэчы з прадстаўніком адміністрацыі ўстановы».

Суд над Яўгенам праходзіў на выязным паседжанні ў бабруйскай калоніі. Прапольскі на судзе сваёй віны не прызнаў і пацвердзіў, што аднойчы ляжаў на падлозе камеры, але іншых парушэнняў не дапускаў. З накладзенымі на яго дысцыплінарнымі спагнаннямі ў выглядзе «сутак» у штрафным ізалятары ён не згодны, але іх не абскардзіў.

3 траўня 2023 года суддзя Павел Карцінін прызнаў палітвязня вінаватым паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса і прызначыў яму ў дадатак да васьмі гадоў калоніі яшчэ паўтара года пазбаўлення волі.

З улікам адбытага тэрміну і новага прысуду на пачатак траўня Яўгену заставалася адбыць у зняволенні пяць гадоў і шэсць месяцаў.

Яўген новага прысуду не абскарджваў, таму ўжо напрыканцы траўня яго перавялі ў мазырскую калонію №20. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, з 14 чэрвеня ад яго не было аніякіх вестак.

Каментары

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Сбербанк: Расіяне праз тэлефонных махляроў перавялі УСУ больш за мільярд даляраў10

Каля дома Трампа ў Фларыдзе адбылася страляніна. Мільярдэр не пацярпеў1

Трамп: Я НЕНАВІДЖУ ТЭЙЛАР СВІФТ!42

У Бараўлянах пара занялася сэксам у скверы. Цяпер у каханкаў праблемы з законам9

Названыя пераможцы конкурсу астранамічнай фатаграфіі ФОТА

Шрайбман патлумачыў, навошта катуюць Калеснікаву і Бабарыку24

Лось з'явіўся проста з ніадкуль. Беларус паказаў жудаснае відэа сутыкнення свайго аўто з жывёлай1

Многія адрамантаваныя iPhone з панядзелка ператворацца ў «цагліны»6

Apple ператварыла свае AirPods у слыхавы апарат. І, здаецца, гэта будзе вялікі поспех

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →