Свет88

Польскія памежнікі заявілі пра шматлікія напады на іх з Беларусі

Польскія памежнікі ў аўторак, 25 ліпеня, заявілі пра шматлікія атакі на іх з тэрыторыі Беларусі. Пра гэта ў твітары напісала Памежная служба Польшчы, якая таксама апублікавала відэа.

Скрыншот з відэа

Як сцвярджаюць памежнікі, мужчынам з боку Беларусі, якія мелі намер нелегальна перасекчы мяжу, не спадабалася, што мяжа ахоўваецца і на іх шляху, акрамя тэхнічнага бар'ера, стаяць польскія патрулі. Як сказана ў паведамленні, «людзі з беларускага боку кідаюць каменне, галлё ў афіцэраў і салдат» Польшчы.

«Беларускія службы, якія калісьці былі адказныя за ахову мяжы, удзельнічаюць у арганізацыі і заахвочванні нелегальных перасячэнняў мяжы», — адзначаецца ў паведамленні.

Паводле слоў польскіх памежнікаў, іх беларускія калегі «паказваюць на зручныя месцы для нелегальнага перасячэння мяжы», а таксама «даюць абсталяванне для прарыву праз памежную ахову для замежнікаў, якія не шукаюць міжнароднай абароны ў Польшчы».

«Цэгла, брук, друз, што выкарыстоўваюцца падчас нападаў, не выпадкова знаходзяцца каля шлагбаума, іх пастаўляюць беларускія службы, а дзеянні тых, хто спрабуе перасячы мяжу насуперак дзейным правілам, пагражаюць жыццю і здароўю афіцэраў», — таксама гаворыцца ў паведамленні.

На працягу нядзелі, 23 ліпеня, нелегальныя мігранты, якія спрабавалі прарвацца з Беларусі на тэрыторыю Польшчы, нібыта шэсць разоў агрэсіўна атакавалі польскіх памежнікаў.

Каментары8

  • Вось як будзе
    25.07.2023
    Мазаiчныя шызоiды развяжуць вайну з НАТА, у якой загiне кожны другi беларус
  • Юзік
    25.07.2023
    Колькі можна гэты здзек трываць?! Даўно прыйшла пара дзяўбануць па цэнтру прыняцця рашэнняў!!
  • Спадар
    25.07.2023
    ДЫ ЗАКРЫЙЦЕ ВЫ УЖО ГЭТУЮ ГРАНИЦУ ЗУСИМ!!!!ПОУНАЕ ЭМБАРГА!!!ТОЛЬКИ ГЭТАК!!!

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу6

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

Санкцыі перагледзець, паслоў вярнуць? Што стаіць за «маніфестам» Андрэя Дзмітрыева11

Сяргей Скрыпаль упершыню пракаментаваў замах на сябе па загадзе Пуціна2

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram

Сібірак 66 дзён дрэйфаваў у Ахоцкім моры на лодцы: схуднеў на 50 кілаграм, страціў брата і пляменніка, але выжыў4

КНДР падарвала дарогі, што вядуць у Паўднёвую Карэю5

Доктар расказаў, каму трэба зараз рабіць прышчэпку ад кавіду

Настаўнік замежных моў з Яраслаўля пераехаў у Беларусь і цяпер працуе ў беларускамоўным часопісе4

Жыхарка Баранавіч паказала сямейную рэліквію, якой больш за 170 гадоў ФОТЫ

У Чавусах паказалі, хто ўваходзіць у народнае апалчэнне ФОТАФАКТ18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу6

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →