Здарэнне адбылося ў мінулую нядзелю.
У нямецкай зямлі Цюрынгіі 42-гадовы беларус ставіў сваю фуру на паркоўку, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення. Пра гэта паведамляе сайт «Беларусь і свет» са спасылкай на мясцовую паліцыю.
Днём у нядзелю 23 ліпеня паліцэйскіх выклікалі на стаянку «Цюрынгер-Бекен» на трасе а71 пад Эрфуртам. Відавочца паведаміў, што грузавік некалькі разоў здзяйсняў манеўры, сутыкаючыся з агароджамі і смеццевым бакам.
Калі праваахоўнікі прыбылі на месца, інфармацыя пацвердзілася. Прычына няўдалых манеўраў была выяўленая неўзабаве: алкатэст паказаў наяўнасць у арганізме нашага суайчынніка 2,38 праміле алкаголю.
Незалежна ад таго, ці стаяў транспартны сродак у выніку правільна, ці не, далейшая паездка на ім кіроўцу была забароненая. Мужчыну адправілі ў бальніцу для ўзяцця пробаў крыві.
Каментары