У Баранавічах жанчыну асудзілі на 2,5 года «хатняй хіміі» за некалькі рэакцый у «Аднакласніках»
Суд Баранавіцкага раёна і Баранавічаў прызначыў Людміле Сяліцкай 2,5 года «хатняй хіміі» і штраф 70 базавых велічыняў (2590 рублёў) паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).
Падставай для крымінальнай справы сталі некалькі рэакцый жанчыны «клас» на карцінкі ў «Аднакласніках». Працэс вяла Аксана Літвінчык, піша «Вясна».
Суд праходзіў у выязным рэжыме ў гарадскім аддзеле ўнутраных справаў пры асуджаных да «хатняй хіміі». Працэс быў прадстаўлены як «прафілактычнае мерапрыемства».
Вядома, што пракурор запрашваў тры з паловай гады «хатняй хіміі», але суддзя прызначыла на год менш.
Каментары