Цэнтр Мінска перакрыюць 30 ліпеня з-за трыятлона: дзе нельга будзе праехаць?
30 ліпеня ў Мінску будзе часова забаронены рух транспарту ў сувязі з правядзеннем «Мінскага трыятлона — 2023».
У гэты дзень будуць перакрытыя наступныя ўчасткі:
з 7:50 да 12:10 — цотны бок праспекта Пераможцаў на ўчастку з вуліцай Паркавай да Ратамскай, а таксама з'езд з МКАД;
з 7:50 і да 13:10 — цотны бок праспекта Пераможцаў ад вуліцы Ратамскай да вуліцы Леніна, па Леніна ад праспекта Пераможцаў да праспекта Незалежнасці, па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Бабруйскай да плошчы Перамогі (у тым ліку па кругавой транспартнай развязцы на плошчы Перамогі), па праспекце Машэрава ад праспекта Пераможцаў да вуліцы Даўмана.
Каментары