Грамадства66

«Украіна заслугоўвае перамогі». Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру звернуцца з важным пасланнем да ўрада ЗША

З 25 да 28 ліпеня дэлегацыя лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру 2022 года з Украіны, Беларусі і Расіі правядзе сустрэчы з высокапастаўленымі прадстаўнікамі ўрада ЗША, падчас якіх выкажа непахісную падтрымку Украіне.

Разбураны ад ракетнага ўдару ў студзені 2023 года дом у Дняпры. Фота з сацсетак

Падчас чатырохдзённага візіту дэлегацыя ў складзе Аляксандры Мацвяйчук з «Цэнтра грамадзянскіх свабод» Украіны, Аляксандра Чаркасава з расійскага праваабарончага цэнтра «Мемарыял» і Канстанціна Старадубца з ПЦ «Вясна», які прадстаўляе зняволенага лаўрэата Алеся Бяляцкага, сустрэнецца з прадстаўнікамі Дзяржаўнага дэпартамента, камісіі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, Камітэта па міжнародных адносінах ЗША і Белага дома, а таксама з рознымі экспертамі ў галіне права з уплывовых аналітычных цэнтраў, піша «Вясна».

Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру 2022 года выступілі з заявамі, у якіх выказаліся за актыўнейшы ўдзел ЗША ў падтрымцы перамогі Украіны і рэкамендацыі па аднаўленні міжнароднай сістэмы міру і бяспекі. Аляксандра Мацвяйчук з «Цэнтра грамадзянскіх свабод» падкрэслівае, што Расія ўжо даўно выкарыстоўвае ваенныя дзеянні як сродак дасягнення сваіх геапалітычных мэтаў, ужываючы ваенныя злачынствы ў якасці стратэгіі забеспячэння перамогі.

Такая карціна прасочваецца ў многіх рэгіёнах, уключаючы Чачню, Грузію, Малдову, Малі і Сірыю. Характэрна, што на працягу ўсіх гэтых канфліктаў Расіі ўдавалася сыходзіць ад адказнасці за свае дзеянні. На думку Мацвяйчук, для таго каб прыцягнуць да адказнасці Уладзіміра Пуціна, вышэйшае кіраўніцтва Расіі і вайскоўцаў, неабходна разарваць кола беспакаранасці.

Канстанцін Старадубец адзначае, што перамога Украіны не толькі прынясе свабоду Беларусі, але і будзе сімвалізаваць трыумф грамадзянскай супольнасці ў краіне, якая знаходзіцца пад расійскай акупацыяй.

«Захаваць мір і незалежнасць Беларусі немагчыма, не спыніўшы агрэсіўнага расійскага імперыялізму. А гэта вымагае перамогі Украіны», — сказаў Канстанцін Старадубец. 

Каментары6

  • не поможет, не то время, окно закрылось
    25.07.2023
    Не поможет.
    У США свои взгляды и интересы на этот конфликт, они нацелены на плавное истощение ресурсов России, из-за боязни втягивания себя и НАТО в прямое, вооружённое противостояние с Россией, с переходом в обмен ядерными, тактическими ударами и страха перед её распадом в случае поражения от Украины.
    Поэтому, как цедили военную помощь по чайной ложке, так и продолжат.
    Дело идёт к третьему минску и новому договорняку с кремлёвским окурком, а тот, чувствуя слабину Запада, начал эскалировать (выход из зерновой сделки, вагнера в Жешуве и Варшаве, заявления о готовности к войне на многие годы), чтобы выжать максимум для себя и на своих условиях, да реабилитировать себя, в глазах пацанов из Китая, Индии, Казахстана и соседних башен Кремля, после показаного, публично, страха перед мятежом пригожина.
  • Алексиевич
    25.07.2023
    Лауреаты обязаны обращаться туда и сюда.Про Беляцкого ,кстати ,нужно иногда вспоминать.
  • особо цинично
    25.07.2023
    нуда - подайте денег на пропитание семье и все таке

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»10

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі расказалі, колькі атрымліваюць аліментаў на дзяцей9

Эмінем стане дзедам

Былы нямецкі міністр схуднеў на 30 кілаграмаў і адправіў вопратку ва Украіну

Што з выездам з Беларусі па стане на раніцу суботы?

Як хутка засаліць грыбы (каб узімку яны былі як свежыя)2

У Беларусі новае экстрэмісцкае фармаванне — «Школа лідарства для жанчын»2

Серыяльныя забойцы: справу братоў Менэндэс 35-гадовай даўніны разгледзяць зноў з-за серыяла Netflix4

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў аб працы на хіміі па 18 гадзін на дзень4

Памочнікі Палесціны сталі фаварытамі Нобелеўскай прэміі міру. Як так атрымалася?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»10

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Галоўнае
Усе навіны →