Ежа22

Што прыгатаваць з бобу? Рэцэпты салаты, супу і запяканкі

Бабы маюць выдатны смак і самі сабою, прыпраўленыя ўсяго дробкай солі і невялікай колькасцю спецый. Але пакаштаваць іх у складзе іншых страў — таксама варта. Прапануем тры выдатныя рэцэпты з гэтай гароднінай у галоўнай ролі.

Broad-beans
Фота: Pixabay

Боб — вельмі смачная крыніца бялку і вітамінаў, малакаларыйная і пры гэтым сытная.

Калі вам не падабаецца пах бобу падчас гатавання, дадайце ў ваду якое-небудзь пахкае зелле: базілік, пятрушку, мяту або размарын.

А вось і некалькі рэцэптаў з бобам (апошні — запяканка — дакладна нікога не пакіне абыякавым):

Салата з бобам і курыцай

  • шклянка зваранага бобу
  • рымская салата
  • 1 курыная грудка
  • 100 г памідораў чэры
  • 4 сталовыя лыжкі аліўкавага алею
  • 1 чайная лыжка мёду
  • 1 чайная лыжка чабару
  • сок палоўкі цытрыны
  • соль і перац
  1. Курыную грудку вымыць, абсушыць, пасаліць і паперчыць, вышмараваць аліўкавым алеем і абсмажыць на патэльні па 3-4 хвіліны з кожнага боку.
  2. У місцы змяшайце аліўкавы алей, цытрынавы сок, мёд, чабор і прыпраўце соллю і перцам.
  3. Адкладзіце ў халадзільнік на некалькі хвілін.
  4. На вялікую талерку выкладзіце салату, вараны боб, памідоры чэры, разрэзаныя напалову, і курыную грудку, нарэзаную доўгімі лустачкамі.
  5. Заліце салату прыгатаваным соусам.
  6. Падавайце з грэнкамі або запечанай бульбай.

 

Бабовы суп

  • 1 кг зялёнага бобу (пасля варкі і ачысткі застанецца прыкладна 500-600 г)
  • 2 невялікія цыбуліны
  • 50 масла або 3 сталовыя лыжкі аліўкавага алею для веганскага варыянта
  • 3 маладыя морквы
  • 1 маладая пятрушка
  • 1 малады сельдэрэй
  • 1 маладая цыбуля-парэй
  • 5 лаўровых лістоў
  • 5 зерняў духмянага перцу
  • соль і перац
  • 2 пучкі кропу

 

  1. Боб варым «аль дэнтэ». Абіраем.
  2. Вымыйце, абярыце і нарэжце гародніну лустачкамі або кубікамі. Моркву пакінуць буйнымі кавалкамі.
  3. Разагрэйце ў каструлі масла і абсмажце ў ім цыбулю. Яна мае стаць глазураваная і нават злёгку карычневая.
  4. Дадаць гародніну і трохі абсмажыць яе з цыбуляй.
  5. Дадайце 1,2 л вады, лаўровы ліст і духмяны перац. Давесці да кіпення і варыць на павольным агні пад вечкам каля 15 хвілін.
  6. Вылавіць моркву, духмяны перац і лаўровы ліст. Дадайце ¾ бобу, астатняе пакіньце для ўпрыгожвання. Давесці да кіпення і варыць 2—3 хвіліны.
  7. Затым размяшайце суп.
  8. Прыпраўце соллю, перцам і нарэзаным кропам.
  9. Суп падаюць гарачым. Пасыпце свежым кропам і ўпрыгожце нарэзаным бобам і нарэзанай морквай. Аўтары рэцэпта прапануюць не змешваць моркву з іншай гароднінай, таму што тады суп займее непрывабны колер, а вось морква, даданая ў канцы, — стане прыгожым элементам на талерцы.

 

Запяканка з макаронай, бобам і беконам

  • 350 г макароны, італьянцы для гэтай справы раяць фузілі
  • 100 г вэнджанага бекону
  • 300 г бобу
  • 100 мл салодкай смятаны 12%
  • 100 г цёртага сыру (напрыклад, грана падана, пармезану, пекарына),
  • соль
  • перац
  1. Пасту адварыць паводле інструкцыі на ўпакоўцы «аль дэнтэ».
  2. Бекон нарэзаць кубікамі.
  3. Ачысціце сырыя бабы.
  4. Змяшайце макарону з сырам, бобам і спецыямі ў місцы.
  5. Выкласці ўсю гэтую справу ў гарачатрывалы посуд, заліць вяршкамі.
  6. Ставім у разагрэтую да 180 градусаў духоўку і выпякаем каля 10—15 хвілін.
  7. Па заканчэнні гэтага часу пакрыйце запяканку рэшткамі сыру і запякайце яшчэ 10 хвілін.

 

Чытайце яшчэ:

Што прыгатаваць? Фаршыраваныя кабачкі — сытнае і духмянае гарачае

Фасоля з ялавічынай — хуткі рэцэпт сытнай стравы

Чым харчуюцца беларусы і колькі гэта каштуе

 

Каментары2

  • Žvir
    13.08.2023
    Salata, sup - o! tak. Zapiakanka - nie.
  • Тодар
    13.08.2023
    Боб, як гароднiна амаль знiк з беларускiх агародау.... а некалi разам з фасоляю быу асноунай крынiцай раслiннага бялка!

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты11

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Усе навіны →
Усе навіны

ФІФА «аддала» Крым Расіі падчас лёсавання кваліфікацыі ЧС-20261

Дачцэ Сяргея Далідовіча дазволілі выступаць на Кубку свету па біятлоне за каманду ўцекачоў з Беларусі

Парламент Грузіі прыняў закон аб забароне масак на пратэстах1

У футбольным сімулятары ад Раналду ёсць беларуская мова4

«Бедненька, але чысценька. А народ знешне не адрозніць ад нас». Расійскі чыноўнік з'ездзіў у Гомель і засумняваўся ў Маскве6

Вызначыліся супернікі зборнай Беларусі ў адборачным турніры да ЧС-20263

Латушка — камандзе Бабарыкі: Большасць выступае за тое, каб працягваць ціск31

У Мінпрацы расказалі, як зрабіць сабе 3 студзеня выходным днём

Грамадзяніна Расіі Дзмітрыя Лукашэнку затрымалі ў Маскве за наркотыкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты11

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Галоўнае
Усе навіны →