Грамадства22

Затрыманая выкладчыца БДЭУ — унікальная знаўца беларускай мовы і «Трышчаніяны». А яе маці цяпер у рэанімацыі

Выкладчыцу беларускай мовы, кандыдатку філалагічных навук і дацэнтку кафедры беларускай і рускай моў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Надзею Старавойтаву затрымалі на мінулым тыдні. 

Надзея Старавойтава. Фота: сацсеткі

У відэа, выкладзеным сілавікамі, паказваюцца кадры з выкладчыцай на мірных пратэстах 2020 года. На запісе, зробленым сілавікамі, Надзея Старавойтава гаворыць, што брала ўдзел у мітынгах, падчас якіх выходзіла на праезную частку і нібыта рэгістравалася ў плане «Перамога». Часта такія прызнанні ці самаабгаворы ў людзей выбіваюць катаваннямі або шантажом.

У тым роліку паказалі таксама затрыманую былую выкладчыцу рускай мовы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізкультуры Наталлю Сівіцкую.

У кватэры Надзеі заставаўся зачыненым сабака, пішуць у сацыяльных сетках сябры выкладчыцы. Улюбёны лабрадор выкладчыцы хварэе на цукроўку, яму патрэбны адмысловы догляд. Цяпер за ўлюбёнцам Надзеі будзе глядзець брат.

Наколькі вядома, выкладчыцу адправілі на суткі.

Надзея Старавойтава — выбітны філолаг, адная з найлепшых знаўцаў беларускай мовы ў краіне.

У БДЭУ Надзея Старавойтава была заўсёднай папулярызатаркай роднай мовы, удзельнічала ў літаратурных конкурсах для выкладчыкаў і студэнтаў. Надзея — аўтарка кароткага рамана «Арфаграфія без правілаў» (2008 года) і шэрагу эсэ, апавяданняў і вершаў.

Працавала яна як з беларускімі, так і з замежнымі студэнтамі, у прыватнасці, з кітайскімі, якім выкладала беларускую мову.

Увогуле беларусістычная глотадыдактыка — методыка і практыка выкладання беларускай мовы як замежнай — была адной з навуковых зацікаўленасцяў Старавойтавай. Сваім досведам у гэтым кірунку яна дзялілася ў навуковых артыкулах (іх больш за 80). 

Беларусістычнай глотадыдактыкай Надзея Старавойтава захапілася апошнія 7-8 гадоў, адзначаюць яе знаёмыя. А першым прадметам даследавання і захаплення для яе была беларуская «Трышчаніяна» — вывучэнне перакладаў на беларускую мову сусветна вядомай сярэднявечнай легенды пра каханне Трышчана ды Іжоты (Трыстана ды Ізольды ў расейскай традыцыі).

Надзея Старавойтава жыла разам з маці. Апошнім часам Старавойтава ў сацсетках пісала пераважна пра крытычны стан маці. Тая трапіла ў рэанімацыю незадоўга да затрымання дачкі. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Калега А
    25.07.2023
    Дай бог, Надзея Пятроўна, каб ты хутка змагла прачытаць пра сябе гэты артыкул. Добры, хвалебны артыкул пра цябе, шаноўная Надзея і словы каментатараў ніжэй. Тваіх калег і сяброў. Хутчэй вызваляйся!
  • Корнфлэйкс
    25.07.2023
    Калега А
    у корань гледзіцё! Не паспеў я яшчэ напісаць добры каментарый, а Вы прадказалі. Надзея разумніца, а яшчэ і прыгажуня. Хутчэйшага вызвалення Надзі, а стваральнікам падзей - ну яны самі ведаюць, якія орган у іх разложацца хутчэй. 

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак16

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак

Усе навіны →
Усе навіны

Урад зноў увёў ліцэнзаванне на вываз яблык, цыбулі і капусты2

Прынцэса Кэтрын упершыню пасля заканчэння курса хіміятэрапіі з’явілася на публіцы

Зяленскі абвергнуў, што падчас еўрапейскага турнэ ён абмяркоўваў пытанне перамір'я з Расіяй

15-гадовы кандытар з Мінска робіць торты на замову: прыгожа, але шалёна дорага13

Адбыўся новы выбух на нафтабазе ў Феадосіі, якая гарыць чацвёрты дзень4

Сталі вядомыя пераможцы штогадовай прэміі за найлепшыя ФОТЫ дзікай прыроды1

Ужо амаль палова расіян заявіла, што вайна прынесла Расіі больш шкоды, чым карысці11

У ЗША бушуе ўраган «Мілтан» ВІДЭА5

Па ўсёй Беларусі проста цяпер назіраюць паўночнае ззянне ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак16

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак

Галоўнае
Усе навіны →