Грамадства

Названа дакладная дата палёту беларускі ў космас

Дзве беларускі, Марына Васілеўская і Анастасія Лянкова, якія былі абраныя для палёту ў космас, прыбылі ў Зорны гарадок для падрыхтоўкі.

Марына Васілеўская і Аляксандр Лукашэнка. Фота: БелТА

Марына і Анастасія пачынаюць падрыхтоўку да палёту, якая працягнецца восем месяцаў. Беларускі будуць вывучаць сістэмы карабля «Саюз МС», расійскага сегмента МКС і вучыцца рэагаваць на няштатныя сітуацыі, піша «Спутнік».

Алег Навіцкі (камандзір экіпажа) і Марына Васілеўская правядуць на МКС 12 сутак і вернуцца на зямлю на «Саюзе МС-24» разам з астранаўтам NASA Ларал О'Хара, а Трэйсі Дайсан працягне палёт.

Васілеўская ўваходзіць у асноўны экіпаж разам з Алегам Навіцкім і Трэйсі Дайсан, Анастасія Лянкова — у дублюючы, разам з Іванам Вагнерам і Доналдам Пецітам.

Ужо названая дата палёту: запуск карабля «Саюз МС-25» запланаваны на 13 сакавіка 2024 года.

Падчас палёту Навіцкі і Васілеўская павінны будуць выканаць навуковую праграму касмічнага палёту, распрацаваную НАН Беларусі і дзяржкарпарацыяй «Раскосмас» з удзелам Расійскай акадэміі навук.

Каментары

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян1

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

Усе навіны →
Усе навіны

Раніцай з Беларусі ва Украіну заляцеў незразумелы аб'ект

У Расіі мабілізаваны пяць разоў збягаў з вайсковай часткі — хаваўся ў дзяўчыны, у мамы і ў вёсцы ў гурках6

Затрымалі ксяндза Юрыя Бараўнёва з Крулеўшчыны5

На Камароўцы паўсюль прадаюць грыбы. Цэны на баравікі шакуюць5

Суд у ЗША разглядае справу аб бабрысе, якая не хоча жыць у дзікай прыродзе1

Абвешчаныя нобелеўскія лаўрэаты па фізіцы1

У Мінску банкрутуе фірма, якая развівала сетку бургерных ад Цімаці4

Дзе купілі самую дарагую кватэру ў Мінску ў верасні?2

У Беларусі некалькі дзён могуць быць праблемы з інтэрнэтам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян1

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

Галоўнае
Усе навіны →