Акно спальні: хросны бацька Азаронка пахваліўся новай кватэрай у льготным доме
Прапагандыст Кірыл Казакоў, вядомы тым, што даў Рыгору Азаронку дарогу на ТБ, запосціў у сацсетках від з акна.
«Мы атрымалі ключы», — напісаў былы кіраўнік СТБ, а цяпер галоўны рэдактар дзяржаўнай газеты «Мінскі кур'ер», дадаўшы геатэг Карзюкоў. З акна відаць шматпалосную вуліцу з рыжымі газонамі, усыпанымі праплешынамі. На другім боку вадасховішча — абрысы панэльнага мікрараёна.
Карзюкі — гэта вуліца ў Чыжоўцы, раёне на беразе Свіслачы на паўднёвым усходзе Мінска, уціснутым між кальцавой і зонай вялікіх заводаў, ад якой Чыжоўку аддзяляе заапарк, Свіслач і Чыжоўскае вадасховішча на ёй.
Чытайце таксама: Пачынаў з «Зоны Х», даў дарогу азаронкам, а цяпер узначаліў Сталічнае тэлебачанне — гісторыя поспеху Кірыла Казакова
У Карзюках яшчэ ў 2019-м сталі будаваць жыллё для прапагандыстаў дзяржканалаў па цане 1 332 рублі за квадрат з унутраным аздабленнем для тых, хто ў чарзе. Па такой цане можна было пабудаваць 15 квадратаў на чалавека ў сям'і. Далей цана была 1 980 рублёў. Гэта нашмат танней за рынкавы кошт кватэр, які для панэльных дамоў такой лакацыі складаў бы каля 1100 даляраў за квадратны метр, або пад 2500 рублёў.
Дакладна невядома, ці ў першым «прапагандысцкім доме» атрымаў кватэру Казакоў, бо фота ён апублікаваў толькі цяпер, тады як першы дом меліся здаць яшчэ ў 2021-м.
44-гадовы высокааплатны менеджар дзяржаўных каналаў, паводле звестак «Кіберпартызанаў», толькі за 2020 год заплаціў падаткаў на 19 620 даляраў. Але дагэтуль нібыта не меў уласнай нерухомасці і быў прапісаны ў «двушцы» Алёны Радоўскай — вядоўцы СТБ і сваёй цяперашняй жонкі.
На СТБ Радоўская і яе дачка ад першага шлюбу трапілі ў час дырэктарства Казакова.
Былыя калегі называлі гэты факт адным з тых, які меў значэнне ў гісторыі са звальненнем прапагандыста з СТБ.
Чытайце таксама:
Прэм'ер Галоўчанка загадаў, каб БТ выкупіла ва ўласніцы кватэру ў доме для журналістаў дзяржСМІ
Дзе цяпер Кірыл Казакоў — былы кіраўнік СТБ, «хросны бацька» Азаронка і іншых прапагандыстаў?
Каментары
але некаторыя называюць Чижоповка