Грамадства2525

Акно спальні: хросны бацька Азаронка пахваліўся новай кватэрай у льготным доме

Прапагандыст Кірыл Казакоў, вядомы тым, што даў Рыгору Азаронку дарогу на ТБ, запосціў у сацсетках від з акна.

«Мы атрымалі ключы», — напісаў былы кіраўнік СТБ, а цяпер галоўны рэдактар дзяржаўнай газеты «Мінскі кур'ер», дадаўшы геатэг Карзюкоў. З акна відаць шматпалосную вуліцу з рыжымі газонамі, усыпанымі праплешынамі. На другім боку вадасховішча — абрысы панэльнага мікрараёна.

Карзюкі — гэта вуліца ў Чыжоўцы, раёне на беразе Свіслачы на паўднёвым усходзе Мінска, уціснутым між кальцавой і зонай вялікіх заводаў, ад якой Чыжоўку аддзяляе заапарк, Свіслач і Чыжоўскае вадасховішча на ёй.

Чытайце таксама: Пачынаў з «Зоны Х», даў дарогу азаронкам, а цяпер узначаліў Сталічнае тэлебачанне — гісторыя поспеху Кірыла Казакова

У Карзюках яшчэ ў 2019-м сталі будаваць жыллё для прапагандыстаў дзяржканалаў па цане 1 332 рублі за квадрат з унутраным аздабленнем для тых, хто ў чарзе. Па такой цане можна было пабудаваць 15 квадратаў на чалавека ў сям'і. Далей цана была 1 980 рублёў. Гэта нашмат танней за рынкавы кошт кватэр, які для панэльных дамоў такой лакацыі складаў бы каля 1100 даляраў за квадратны метр, або пад 2500 рублёў.

Дакладна невядома, ці ў першым «прапагандысцкім доме» атрымаў кватэру Казакоў, бо фота ён апублікаваў толькі цяпер, тады як першы дом меліся здаць яшчэ ў 2021-м. 

Прыкладна ў такой «свечцы» атрымаў кватэру Казакоў. Фота: TUT.BY

44-гадовы высокааплатны менеджар дзяржаўных каналаў, паводле звестак «Кіберпартызанаў», толькі за 2020 год заплаціў падаткаў на 19 620 даляраў. Але дагэтуль нібыта не меў уласнай нерухомасці і быў прапісаны ў «двушцы» Алёны Радоўскай — вядоўцы СТБ і сваёй цяперашняй жонкі. 

На СТБ Радоўская і яе дачка ад першага шлюбу трапілі ў час дырэктарства Казакова. 

Былыя калегі называлі гэты факт адным з тых, які меў значэнне ў гісторыі са звальненнем прапагандыста з СТБ. 

Чытайце таксама: 
Прэм'ер Галоўчанка загадаў, каб БТ выкупіла ва ўласніцы кватэру ў доме для журналістаў дзяржСМІ
Дзе цяпер Кірыл Казакоў — былы кіраўнік СТБ, «хросны бацька» Азаронка і іншых прапагандыстаў?

Каментары25

  • Трохі падумалася пра традыцыі лукашызму
    24.07.2023
    Калгаснае кумаўство as is
  • Радзіма
    24.07.2023
    Нешта непрыгожа 😬 і дарога😄
  • нявеста азаронка
    24.07.2023
    (ды даруюць мне добрыя жыхары Чыжоўкі)
    але некаторыя называюць Чижоповка

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі7

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна падала саюзнікам спіс цэляў, па якіх хацела б біць дальнабойнымі ракетамі2

Нечакана для сябе сёстры-блізняты Груздзевы высветлілі, што маюць розныя нацыянальнасці38

Расійскі бацька пайшоў ваяваць ва Украіну пасля гібелі там сына, але першым пахавалі яго самога17

«Калі перайшоў на Videobel па спасылцы». Найлепшыя твіты тыдня5

Хмель у Беларусі вырошчвае адна сям'я. Тата адрадзіў, нашчадкі працягваюць2

52 ахвяры. Гісторыя міжваенных серыйных забойцаў, якія любілі Гродна3

«Што гэта за жалезныя дрывасекі і чаму дзяўчынка зігуе?» ВІДЭА16

Украінскім палонным сёння перад абменам уручылі пакеты з лукашэнкаўскай сімволікай6

«Дактары падазраюць сардэчны прыступ». Беларуса, які абвясціў галадоўку ў Літве, забрала хуткая7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі7

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →