Грамадства8484

Лукашэнка заявіў, што стрымлівае вагнераўцаў ад экскурсіі ў Варшаву і Жэшаў

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у палацы ў Стрэльне пад Пецярбургам.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на сустрэчы ў Стрэльне 23 ліпеня 2023 года. Фота: «Пул первого»

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яго «пачалі напружваць» вагнераўцы, бо яны хочуць на Захад «на экскурсію».

«Можа быць, і не варта было б казаць, але скажу. Нас сталі напружваць вагнераўцы. «Хочацца на Захад. Дазвольце нам». Кажу: вам навошта на Захад? «Ну, схадзіць на экскурсію ў Варшаву, у Жэшаў», — расказаў Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным. Яго словы цытуюць расійскія дзяржаўныя інфармацыйныя агенцтвы.

Жэшаў (па-беларуску яго называюць яшчэ Рашаў) — горад на паўднёвым усходзе Польшчы, які стаў лагістычным хабам для паставак дапамогі Украіне.

«Я трымаю іх у цэнтры, як дамовіліся, Беларусі, не хацелася б іх туды перадыслакоўваць, таму што ў іх настроі дрэнныя. І трэба аддаць належнае, яны ведаюць, што адбываецца вакол Саюзнай дзяржавы. Ну гэта так, штрых», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўніцтва ПВК «Вагнер» заяўляла, што ў Беларусь перабазуецца да 10 тысяч байцоў гэтай кампаніі.

Ініцыятыва «Беларускі Гаюн», якая адсочвае перасоўванні войскаў у Беларусі ў кантэксце вайны ва Украіне, паведаміла аб прыбыцці ў Беларусь васьмі калон вагнераўцаў.

ПВК «Вагнер» фармальна лічыцца прыватнай вайсковай кампаніяй, але фактычна была створаная Генштабам Расіі для выканання спецыяльных задач і пад выглядам, што за гэтым не стаіць афіцыйная Масква. ПВК «Вагнер» панесла цяжкія страты падчас нападу на Украіну. Паводле інфармацыі кіраўніцтва структуры, па стане на 20 мая з 79 тысяч наймітаў былі забітыя 22 тысячы, параненыя 40 тысяч.

Такія разгромныя страты выклікалі браджэнне ў шэрагах вагнераўцаў, якое вылілася ў захоп Растова-на-Доне і спробу паходу на Маскву 23—24 чэрвеня. Расійскія ўлады не здолелі разбіць мяцежнікаў. Бунт скончыўся кампрамісам, якога ўдалося дасягнуць пры пасярэдніцтве Аляксандра Лукашэнкі. Часткай гэтага кампрамісу стаў перавод вагнераўцаў у Беларусь.

Перад нападам Расіі на Украіну Аляксандр Лукашэнка прагназаваў, што вайна скончыцца перамогай расіян «за тры-чатыры дні».

Аляксандр Лукашэнка меркаваў, што на Захадзе баяцца вайны з сіламі АДКБ.

«У Еўропе будзе прасцей. Яны што, гэтага не бачаць? Яны разумеюць, што бесперспектыўна з намі ваяваць, перш за ўсё з Расіяй. Пакуль яны там разгорнуцца і перашлюць сюды нейкія войскі, мы ўжо будзем стаяць каля Ла-Манша», — пагражаў Лукашэнка 6 лютага 2022 года, за два тыдні да атакі на Украіну.

Правал Расіі на першым этапе вайны стаў нечаканасцю для лукашэнкаўцаў. Прапаганда Мінска працягвала гаварыць пра непазбежнасць перамогі Расіі і асвятляла падзеі ў тым жа духу, што і расійскі афіцыёз. Сам Лукашэнка не раз казаў, што «Расія не можа прайграць».

Каментары84

  • Два сумашедших
    23.07.2023
    Два сумашедших по локоть в украинской крови.
    Захотели попить польской.
  • Уролог от Вагнера
    23.07.2023
    [Рэд. выдалена]
  • сярожа
    23.07.2023
    [Рэд. выдалена]

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне5

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак з Рагачова злавіў у Дняпры «дагістарычнага шчупака»2

У Беларусь прыехаў акцёр Тыль Швайгер2

Беспілотнік упершыню атакаваў тэрыторыю Дагестана

Трамп перамагае са значным адрывам, бярэ ўсе хісткія штаты28

З-за рэгулявання штарміць сферу таксі: машын стала менш, паслугі падаражэлі1

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

Што будзе, калі знайсці грошы ў банкамаце: досвед мінчанкі

Біткойн рэкордна вырас на фоне навін пра паспяховыя вынікі Трампа

Трамп выйграў першы хісткі штат

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне5

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Галоўнае
Усе навіны →