Усяго патроху22

З'явіліся цікавыя падрабязнасці сямейнага жыцця белага і чорнага буслоў у Германіі. Іхнія дзеці — «шэрыя»

Нядаўна з'явілася інфармацыя, што ў Германіі супольнае гняздо завялі самец белага бусла і самка чорнага. Гэта ў прыродзе практычна выключны выпадак. А цяпер з’явіліся і падрабязнасці сямейнага жыцця гэтай пары. Праз тое, што экалогія двух відаў істотна адрозніваецца, птушкі на гняздзе паводзяцца па-рознаму, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Фота: Joachim Neumann

Самка чорнага бусла выслала гняздо мохам, а белы бусел выкінуў яго і замест моху паклаў салому.

Птушанят бацькі кормяць таксама па-рознаму: белы бусел прыносіць мышэй і насякомых, а чорны бусел ловіць рыбу.

У пары вылупілася двое птушанят — яны спачатку былі белыя, а галава шэрая. Але афарбоўка птушак пакрысе мяняецца.

Фота: Joachim Neumann

Арнітолагі іх ужо акальцавалі. Чакаецца, што бусляняты паляцяць прыкладна праз тыдзень.

Дзякуючы сваёй незвычайнай афарбоўцы, два «шэрыя буслы» будуць прыцягваць увагу птушкароў, што дазволіць сачыць за іх далейшым лёсам.

Пары чорнага і белага буслоў — рэдкая з’ява. Такое бывае ў заапарках, дзе няма выбару партнёраў. Але гэты выпадак, магчыма, першы зафіксаваны ў свеце, які здарыўся ў дзікай прыродзе.

Чытайце таксама: 

У Латвіі забойцу буслоў аштрафавалі на 15 тысяч еўра

У Калінкавіцкім раёне пара буслоў здолела выкарміць ажно шэсць птушанят. Гэта рэдкасць

«Яшчэ можна паспрачацца, хто большы драпежнік і хто прыносіць больш шкоды — бусел ці сіп». Экзатычная птушка пасялілася ў Лёзненскім раёне ў спустошанай буслянцы

Каментары2

  • bhagawan
    22.07.2023
    tolki amerykancam nie pakazvajcie....
  • Žvir
    23.07.2023
    pakiņcie ū spakoi čužoje siamiejnaje žyccio, kamu jakaja sprava ? heta ūmiašaļnictva ū tajamnicu pryvatnaha i asabistaha, pryciahvaje da ptušak razziavakaū, što ūtvaraje niepakoj i pahražaje ščaslivamu žycciu ptušak.

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне44

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне

Усе навіны →
Усе навіны

Мінімум чатыры шахеды заляцелі ў Беларусь за ноч і раніцу4

Бондарава выклікала на дзяцей міліцыю, але там не зразумелі, што не так6

У наступным годзе змяняць умовы працы маршрутак

Ці можа час ісці ў адваротным кірунку? Упершыню ў гісторыі даказана, што так3

У Беларусі з 1 студзеня вырасце падатак на першую кватэру2

7 млн літраў піва і 98 тысяч спробаў скрасці куфаль — Актоберфест падвёў вынікі5

Складзены спіс кіраўнікоў краін з самымі высокімі заробкамі. Хто на першым месцы?1

Папулярны брытанскі відэаблогер наведаў Беларусь і расказаў, што яго здзівіла10

Махляры, якія прадаюць танныя шыны праз Instagram, рыхтуюцца да новага сезона. Як не трапіць на падман1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне44

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне

Галоўнае
Усе навіны →