Вярхоўны суд Беларусі разгледзіць справу аб ліквідацыі Рэспубліканскай партыі. Разгляд справы прызначаны на 8 жніўня.
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_07/rp230722-xjwsp.png.webp)
Пазоў падало Міністэрства юстыцыі.
Арганізацыйны з'езд партыі прайшоў 12 сакавіка 1994 года, рэгістрацыя адбылася 25 мая таго ж года, у 1999 годзе партыя прайшла перарэгістрацыю. Першым кіраўніком быў Уладзімір Белазор.
Партыя пазіцыянавала сябе як цэнтрысцкая. Аднак яна практычна не ўдзельнічала ў выбарах. Так, на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 2010 года ёй быў вылучаны толькі адзін кандыдат у дэпутаты па ўсёй Беларусі (усяго — 25 474 кандыдаты).
Каментары