Нерухомасць44

З садам, джакузі і голымі сценамі. Колькі каштуюць самыя дарагія кватэры ў абласных цэнтрах

Паглядзелі, колькі каштуюць і як выглядаюць самыя дарагія кватэры ў абласных цэнтрах.

Брэст

Самая дарагая кватэра ў Брэсце выстаўленая на продаж за 250 тысяч даляраў. Гэтак гаспадары ацэньваюць пяціпакаёвую кватэру ў цэнтры горада ў доме 1954 года пабудовы. Аб’ект чымсьці нагадвае сучасныя таўнхаусы, бо, апроч самой кватэры, вы атрымліваеце кавалак агароджанага ўчастка з зонай адпачынку і гаражом. З 228,2 м² агульнай плошчы жылой толькі 70,7 м².

Фота тут і далей: Realt.by

Кватэра трохузроўневая. На цокальным паверсе месціцца саўна, санвузел, пакой для адпачынку, пральны і гаспадарчыя пакоі. На першым паверсе — тры пакоі з частковым рамонтам, на мансардзе — кухня-гасцёўня і дзве спальні.

Высокая цана ў першую чаргу абумоўленая геаграфічным размяшчэннем кватэры і прыемнымі бонусамі ў выглядзе раскошнага саду і гаража. 

Гэтая кватэра прадаецца як мінімум з канца вясны 2022-га. Тады яна таксама была самай дарагой з выстаўленых на продаж у Брэсце. Прасілі за яе 360 тысяч даляраў. Такім чынам, за 14 месяцаў яна патаннела на $110 000.

Другая па дарагоўлі кватэра ў гэтым абласным цэнтры прадаецца на тысячу даляраў танней. За пяціпакаёўку па вуліцы Энгельса гаспадары просяць 249 тысяч даляраў. 

Агульная плошча кватэры складае 177 м². Месціцца яна на першым паверсе васьміпавярховага дома 2002 года пабудовы. 

Скрыншот з сайта realt.by

На жаль, ацаніць інтэр'ер кватэры за чвэрць мільёна даляраў немагчыма, бо да апісання дададзеныя толькі відэа з дрона і план кватэры. 

Віцебск

У Віцебску самая дарагая кватэра ў продажы ацэненая ў 310 тысяч даляраў. 

«Адзіная ў сваім родзе прапанова — шыкоўная VIP-кватэра ў Віцебску», — так пачынаецца апісанне двухузроўневай пяціпакаёўкі. 

Агульная плошча кватэры — 245 м². Яна месціцца на чацвёртым і пятым паверхах пяціпавярховага дома на вуліцы Гагарына. У кватэры два санвузлы, тры зашклёныя лоджыі, асобнае гаспадарчае памяшканне. 

Таксама маецца джакузі для двух чалавек на 450 літраў. У аб'яве пазначана, што на пералік усіх пераваг гэтай кватэры проста не хопіць часу. 

Другая па дарагоўлі кватэра Віцебска каштуе амаль у два разы танней. За двухузроўневую чатырохпакаёўку просяць $160 000.

Жытло на 154 «квадраты» называюць выдатнай альтэрнатывай прыватнаму дому. Як і ў папярэднім варыянце, кватэра займае два апошнія паверхі ў пяціпавярховым доме.

Пакоі на другім узроўні кватэры маюць мансардны дах. 

У кватэры два ванныя пакоі — па адным на кожным паверсе. З кухні-сталовай можна выйсці на лоджыю.

Скрыншот з сайта realt.by

Апроч здымкаў, у апісанні да аб'екта ёсць відэа, на якім рыэлтар распавядае пра кватэру.

Гомель 

У Гомелі самая дарагая кватэра ацэненая ў 180 тысяч даляраў. Столькі просяць за трохпакаёвую кватэру ў цэнтры. 

«Прадаецца вялікая двух'ярусная кватэра, размешчаная ў помніку савецкай архітэктуры «Дом-камуна» ў гістарычным цэнтры горада», — гаворыцца ў апісанні. 

Агульная плошча шыкоўнай не толькі па савецкіх мерках трохпакаёўкі — 160 м², жылая — 100 м². Рамонт ва ўсіх памяшканнях выкананы ў класічным стылі. У кожным пакоі ёсць кандыцыянер.

Вышыня столяў 3,2 метра. Кватэра складаецца з трох пакояў, кухні, дзвюх гардэробных, двух ванных пакояў і пральнага пакоя.

Другая па дарагоўлі кватэра ў Гомелі прадаецца на 10 тысяч танней — за $170 000. Шасціпакаёўка, у адрозненне ад папярэдніх варыянтаў, аднаўзроўневая, знаходзіцца на другім паверсе пяціпавярховага дома 1957 года пабудовы.

Агульная плошча жытла — 165 «метраў», жылая — 105. У кватэры два санвузлы, у гасцёўні ёсць камін. Кандыцыянер маецца толькі ў двух з шасці пакояў.

Інтэр'ер у кватэры не самы сучасны, таму, хутчэй, высокая цана жытла тлумачыцца месцазнаходжаннем кватэры і яе памерам.

«Дом ёсць помнікам архітэктуры (сталінка). Некалькі гадоў таму праведзены капітальны рамонт будынка з заменай камунікацый, даху, рамонтам пад'езда. Кватэра размешчаная ў тарцы дома з вокнамі ў двор, што забяспечвае камфортнае пражыванне ў гістарычным цэнтры горада», — гаворыцца ў апісанні.

Гродна

У Гродне самая дарагая кватэра ацэненая ў 450 тысяч даляраў. Столькі просяць за пентхаус без унутранага аздаблення агульнай плошчай 324,1 м², жылая плошча складае 211 «квадратаў».

Як пазначана ў апісанні да аб'екта, дом пабудаваны яшчэ ў 2008 годзе, але ў кватэры ўвесь гэты час ніхто не жыў. 

«Эксклюзіўны пентхаус з двума парковачнымі месцамі для аўтамабіляў у падземным гаражы. Праз панарамныя вокны адкрываецца шыкоўны від на ўвесь горад», — гаворыцца ў апісанні да аб'екта. 

У кватэры зроблены цёплыя падлогі, набыты керамаграніт на падлогу ў кухні і на тэрасе. Таксама праведзена сістэма кандыцыянавання, але кандыцыянер, як пазначана, не падключаны.

Наступная па дарагоўлі кватэра ў Гродне таксама знаходзіцца ў цэнтральнай частцы горада. За васьміпакаёўку агульнай плошчай 218 м² просяць 330 тысяч даляраў. 

Яна займае другі і мансардны паверхі дома 1995 года пабудовы. Жыллё прадаецца цалкам гатовае да пражывання, разам з усёй мэбляй і тэхнікай.

Магілёў

У Магілёве самую дарагую кватэру ацанілі ў 300 тысяч даляраў. Столькі каштуе пяціпакаёўка ў цэнтры горада з сучасным дызайнерскім рамонтам. 

Двухузроўневая кватэра плошчай 176 м² абсталяваная ўсёй неабходнай бытавой тэхнікай «пад ключ». Вышыня столі ў холе — шэсць метраў. Дах на другім паверсе мансардавага тыпу.

Кватэра знаходзіцца на трэцім і чацвёртым паверхах дома 2007 года пабудовы. Пад домам ёсць падземны паркінг.

Другая па дарагоўлі кватэра ў Магілёве прадаецца за $193 000. Столькі просяць за памяшканне без унутранага аздаблення ў новабудоўлі па адрасе праспект Міру, 25. Агульная плошча пяціпакаёўкі — 175 «метраў».

«Відавая кватэра ў самым цэнтры горада, новы дом з падземным паркінгам», — гаворыцца ў апісанні. 

Чытаце таксама: 

Назвалі цану самай дарагой кватэры ў Мінску, прададзенай з пачатку года

У Мінску і Гродне попыт на кватэры б'е рэкорды. Чаму так адбываецца?

Хочаце пабачыць, як жылі навукоўцы за савецкім часам? Прадаецца некранутая дача — усё як пры гаспадару

Каментары4

  • Імаджынарыюм
    23.07.2023
    Брест і Гародня яшчэ прымальна, усходнія абласныя цэнтры яшчэ жывуць у 90-х…
  • дочка Максима Дизайнера
    24.07.2023
    циник, што вам не падаецца?
  • дочка Максима Дизайнера
    24.07.2023
    усё з дакладнасцю да наадварот

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі3

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтарку лозунга «Стоп таракан» адразу асудзілі завочна, а потым вызвалілі па амністыі4

«Гэта бомба!» Пад Лідай жанчына знайшла зайздросную паляну баравікоў1

У Літве на мяжы з Беларуссю пачынаюцца вучэнні НАТА

У Берліне адкрылі самыя высокія арэлі Еўропы ВІДЭА

У Бабруйску жанчына загінула проста на сваёй кухні

Раман Пратасевіч назваў памер свайго заробку як зваршчыка26

Віталь Гуркоў скончыў спартыўную кар'еру19

«Беларусы хочуць сучаснага бацю». Астапеня пра кандыдата ў прэзідэнты, які задаволіць большасць19

У Старым замку ў Гродне знайшлі сцяну часоў Вітаўта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі3

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →