Супрацоўніку МНС з Глыбоччыны далі 15 сутак за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» і звольнілі з працы
Дзмітрыя Рудака з гарадскога пасёлка Падсвілле, што ў Глыбоцкім раёне, судзілі 13 чэрвеня па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Суддзя Глыбоцкага раёна Алена Кот прызначыла мужчыне 15 сутак за тое, што ён на сваёй старонцы ў «Аднакласніках» захоўваў публікацыю з «экстрэмісцкага» інтэрнэт-рэсурсу (відаць, Nexta), паведамляюць праваабаронцы.
Пасля гэтага інцыдэнту супрацоўнік МНС і бацька непаўналетніх дзяцей быў звольнены з працы, а ў калектывах МНС гарадскога пасёлка Падсвілле і Глыбокага кіраўніцтва пачало праводзіць чысткі і прафілактычныя гутаркі.
Вядома таксама і пра звальненне ў Глыбокім інспектара нагляду і прафілактыкі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксея Паляка (на фота справа), пра якога не так даўно раённая газета «Веснік Глыбоччыны» пісала станоўчыя водгукі.
Каментары