Вагнераўцы працягваюць трэніраваць беларускіх вайскоўцаў. Сёння — ля польскай мяжы
Мінабароны Беларусі паведаміла, што Узброеныя сілы Беларусі працягваюць сумесныя трэніроўкі з байцамі ПВК «Вагнер».
На працягу тыдня падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый сумесна з прадстаўнікамі кампаніі адпрацуюць вучэбна-баявыя задачы на палігоне «Брэсцкі».
У мінулую пятніцу Мінабароны Беларусі паведаміла, што пад Асіповічамі праходзяць заняткі з падраздзяленнямі тэрытарыяльных войскаў. Інструктарамі выступаюць «вагнераўцы».
«Ваеннаабавязаныя асвойваюць навыкі перамяшчэння на полі бою і тактычнай стральбы, атрымліваюць веды па інжынернай падрыхтоўцы і тактычнай медыцыне», — казалася ў тым паведамленні.
Тым часам у Беларусь ужо прыбылі восем калонаў ПВК, а Яўген Прыгожын нават запісаў з Беларусі відэа.
У самім ПВК «Вагнер» зазначаюць, што ў Беларусь можа прыбыць да дзесяці тысяч байцоў.
Каментары