Дрон атакаваў населены пункт на паўночным захадзе паўвострава, загінула дзяўчынка-падлетак, пашкоджаныя чатыры адміністрацыйныя будынкі, паведаміў кіраўнік анексаванага Крыма Сяргей Аксёнаў.
Адзін з населеных пунктаў на паўночным захадзе Крыма падвергнуўся нападу беспілотніка, паведаміў Сяргей Аксёнаў у сваім тэлеграме.
У выніку чатыры адміністрацыйныя будынкі атрымалі пашкоджанні, загінула дзяўчынка-падлетак.
Дзе менавіта адбылася атака, Аксёнаў не ўдакладніў.
Каментары