Культура66

На казку для дарослых, дзе ў галоўнай ролі Вера Палякова-Макей, чакаецца аншлаг

Сёння ў Тэатры юнага гледача — прэм'ера фантастычнай казкі для дарослых па матывах аднайменнага рамана М. Булгакава «Майстар і Маргарыта». Спектакль прымеркаваны да юбілею дырэктара тэатра, заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Веры Паляковай-Макей, піша «Народная Воля».

Вера Палякова-Макей. Фота: сацсеткі

У тэатры просяць, каб на прэм'ерных паказах спектакля — 19 і 20 ліпеня — гледачы прытрымліваліся дрэс-коду total black.

Аўтар інсцэніроўкі — Таццяна Самбук, мастак па касцюмах — Наталля Лазарчык. Спектакль ТЮГ рабіў сумесна з тэатральным праектам Веры Паляковай «Трытфармат».

«Я табе казку раскажу. Была на свеце адна цётка. І ў яе не было дзяцей і шчасця наогул таксама не было. І вось яна спярша доўга плакала, а потым стала злая».

Ёсць на свеце велізарная сіла. Каханне. Беражы, не давай у крыўду, вер у яго!

І яно табе аддзячыць — будзе вечным!

Гэта спектакль-перформанс, спектакль-канцэрт, спектакль-абсурд і драма. Ці можна даць яму азначэнне? Нават не варта спрабаваць, бо галоўнае, што ён пра вечнае каханне», — гаворыцца ў афішы да спектакля.

Спектакль ідзе 1 гадзіну 40 хвілін без антракту.

Учора была здача спектакля, на якую таксама прадавалі квіткі. Сёння і заўтра — прэм'ера.

Усе квіткі на прэм'еру прададзеныя.

Каментары6

  • Суповой пакетик
    19.07.2023
    Полагаю, не последнюю роль тут сыграл подзаголовок "для взрослых". Возможно, он заинтересовал даже тех, кто ни роман не читал, ни театр особо не жаловал...
  • Люстра
    19.07.2023
    Больш цікава па якіх артыкулах яна пройдзе люстрацыю разам з мужам - новыя законы дазваляюць гэта зрабіць
  • Алек. Ру
    19.07.2023
    Калі б гуляць у асацыяцыі, то пра палякову наварочваюцца словы: рускамірка, бяздарнасць, хамка, шэрасць, тау́стуха....

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?7

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пракаментаваў памілаванні: Чаго іх там карміць за дзяржаўны кошт?14

Лукашэнка: Выбары выбарамі, мы іх праводзілі не аднойчы. І гэтыя правядзем 2

Сілавікі заявілі пра хапун у Бярозе — затрымалі каля 10 чалавек

На вайне ва Украіне загінуў расійскі баец з ростам 140 сантыметраў8

Актывістцы «Гавары праўду» далі ў Польшчы рэальны тэрмін за шпіянаж на карысць Беларусі10

У Латвіі паказалі фота дрона, які ўпаў на ўсходзе краіны3

Безыдэйная і безгустоўная халтура. Канцэпцыю новага гістарычнага музея для Лукашэнкі рыхтавалі ў спешцы15

Як дзяцей у Германіі пазбаўляюць ад страху чытання ўслых? У школу клічуць сабаку-слухача! 3

Веласіпедыстаў зноў абавяжуць спешвацца на пешаходных пераходах. Самакатчыкаў таксама6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?7

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?

Галоўнае
Усе навіны →