Палітвязень Георгій Васіленка выйшаў на волю. Ён зняў чырвона-зялёны і ўзняў бел-чырвона-белы сцяг
Суд даў яму два гады «хіміі», а потым яго судзілі яшчэ раз.
У лістападзе 2021 года палітзняволенаму прысудзілі два гады «хіміі» за «хуліганства» (ч. 2 арт. 339 КК). Падставай для крымінальнай справы стала тое, што 16 жніўня 2020 года на цэнтральнай плошчы Леніна ў Гомелі Георгій спусціў з флагштока дзяржаўны сцяг і падняў бел-чырвона-белы, паведамляе «Вясна».
А 15 лютага 2022 года Георгій быў затрыманы другі раз. Па матэрыялах абвінавачання, знаходзячыся па месцы адбывання пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу, Васіленка размясціў у групавым чаце паведамленні, якія змяшчаюць абразы ў адрас Лукашэнкі ў лаянкавай форме.
Суддзя Віктар Казачок пакараў Васіленку пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам 1,5 года.
А з улікам неадбытага раней пакарання канчаткова палітвязню было прызначана пазбаўленне волі тэрмінам адзін год і сем месяцаў. 10 ліпеня Георгій выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
Каментары