Культура44

50 спробаў уцёкаў за 200 гадоў з самай надзейнай турмы Еўропы. Гісторык выдаў кнігу пра сумнавядомую Валадарку

Зміцер Дрозд — беларускі гісторык і архівіст. Днямі пабачыла свет яго новая праца пад назвай «Мінскі турэмны замак», як піша «Народная Воля».

Фота: сацсеткі

«Гэтая кніга — першая частка першага прафесійнага даследавання 200-гадовай гісторыі Мінскага турэмнага замка (сёння ў гэтым будынку — СІЗА № 1 або «Валадарка»), — паведаміў Зміцер Дрозд. — У снежні 1821 года Рудольф Пішчала (у гонар яго захавалася назва Пішчалаўскі замак) выйграў публічныя таргі на пабудову гэтага каменнага будынка. Турма была прынятая камісіяй 30 студзеня (па новым стылі — 11 лютага) 1825 года, і ад гэтага дня мы можам адлічваць гісторыю гэтага ўнікальнага для Мінска будынка».

Пішчалаўскі замак быў адной з самых надзейных турмаў свету, з якой нікому не ўдалося ўцячы.

Па словах аўтара, асноўная тэма гэтага тома — уцёкі з турмы — не пакіне абыякавымі чытачоў.

«Каля пяцідзесяці разнастайных уцёкаў і спробаў уцёкаў (падкопы, праломы, пераапрананні, спробы, адмычкі, уцёкі разам з ахоўнікам, штурм брамы, вяроўкі з прасцін, пілкі ў селядцы і многае іншае), — працягвае гісторык. — За невялікім выключэннем, гэта ўнікальныя архіўныя матэрыялы, якія публікуюцца ўпершыню. Але акрамя таго, кніга змяшчае першую біяграфію самога Рудольфа Пішчалы, а таксама звесткі пра начальнікаў, наглядчыкаў і арыштантаў (у тым ліку пра такіх зорак, як Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Якуб Колас, Алесь Гарун) турэмнага замка. І як асноўная тэма будучых кніг — турэмныя норавы ХІХ стагоддзя і многае іншае.

Як часта мяняліся начальнікі ў турме? Як каралі за ўцёкі вязняў і як наглядчыкаў? Якія ўцёкі можна назваць класічнымі, а якія самымі недарэчнымі? Якія ўцёкі былі самымі масавымі? Ці былі шчасліўчыкі, якіх так і не ўдалося злавіць? Ці былі арыштанты, якім удавалася ўцякаць з мінскай турмы двойчы? Адказы — на старонках гэтай кнігі».

Фота: сацсеткі

Наклад кнігі невялікі — усяго 99 асобнікаў, але за тры дні ўжо разышлася траціна экзэмпляраў. 

«Працу над кнігай я пачаў у канцы 2011 года і актыўна збіраў інфармацыю блізу трох гадоў, — кажа Зміцер Дрозд. — У асноўным працаваў у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі і архіве Мінскай вобласці.

Кніга задуманая як першая з серыі кніг, прысвечаных 200-годдзю турмы. Хоць наступныя кнігі пад пытаннем, бо ў Беларусі практычна не засталося прыватных выдавецтваў».

Каментары4

  • Gorliwy Litwin
    18.07.2023
    Як гэта крута што нікому не ўдалося ўцячы! Прапаную гэтым ганарыцца, бо не так шмат чым іншым ёсць. Гэта ж сведчыць пра надзейнасць усяго бела-рускага, пра фірмовую няўмольную круць славянскіх немцаў
  • Алесь
    18.07.2023
    Дзе купіць, падкажыце калі ласка.
  • Жвір
    18.07.2023
    Што яны даследуюць? Зусім глуздамі крануліся, т.з. беларускія гісторыкі. У калгас бы іх, кароў мыць, калі ня ў стане знайсьці сабе занятак... Гісторык ! Ха!

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву24

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін хоча вярнуць Курскую вобласць да інаўгурацыі Трампа?9

Чарга з легкавікоў вярнулася на польскай мяжы

Алексіевіч: Пад сцягам Пуціна збіраецца ўсё фашыствуючае ў свеце11

У Абхазіі перакрылі дарогі, патрабуючы вызваліць затрыманых актывістаў апазіцыі. Што вядома1

У інтэрнэт злілі канфідэнцыйнае дасье на найбольш верагоднага кіраўніка Дзярждэпа пры Трампе. Чаго чакаць Беларусі?12

Журналісты назвалі імёны імаверных забойцаў лётчыка-перабежчыка Максіма Кузьмінава2

Пуцін даў пасмяротна Героя Расіі генералу, які загінуў у п'яным ДТЗ на матацыкле2

ТАСС апісала, як людзі з Курскай вобласці вяртаюцца ў разрабаваныя УСУ дамы. Але ў тым горадзе стаяла толькі расійская армія

У Мінску будуюць завод, які зможа перапрацоўваць усё смецце сталіцы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву24

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву

Галоўнае
Усе навіны →