Грамадства1111

Улады адсочваюць тых, хто робіць апастыль на дакументы? 

Вядома пра выпадак, калі інфармацыю пра людзей і іх сваякоў, якія падалі дакументы на апастыль, даслалі на працу.

«Наша Ніва» даведалася прынамсі пра адзін выпадак, калі ў дзяржаўную ўстанову спусцілі спіс людзей, якія падавалі дакументы на атрыманне апастыля. Выглядае, што інфармацыю даводзяць не толькі пра самога супрацоўніка, але і пра сямейнікаў.

Чытач прызнаецца, што для яго было вялікім шокам, калі начальства паклікала на размову, якая тычылася планаў яго паўналетняга дзіцяці.

«Выклікалі, пачалі распытваць, чым займаецца маё дзіця, навошта зрабіла апастыль, чаму і ў якую краіну збіраецца ехаць», — кажа суразмоўца.

Па словах чытача, калі той адказаў, што дзіця неўзабаве плануе пераезд у Польшчу, то пытанняў стала яшчэ больш.

«Пачалі цікавіцца, ці ёсць у яго ці кагосьці іншага з нашай сям'і карта паляка, чаму не сядзіцца на радзіме і г. д. Параілі паразмаўляць з дзіцём, каб той не нарабіў дурасцяў. Уся гэтая размова выглядала вельмі дзіўна», — прызнаецца суразмоўца.

Чытайце таксама: 

Пачынаюць ціснуць нават з-за родзічаў. Новы ўзровень у барацьбе з уладальнікамі карты паляка?

Каментары11

  • А пачэму бы і да
    17.07.2023
    Вы хаціце как было как у Северай Карэі?
  • Чаркашкварка
    17.07.2023
    Нас..ць на iх. Для нас яны не улада.
  • Хведар Роўба
    17.07.2023
    Дык і пад час уступнай кампаніі выклікалі бацькоў лукашысты, маўляў: - А чаго гэта тваё дзіця вырашыла паступаць у замежны вуз? Чым не падабаецца навучанне ў нашай краіне? Надта цікавіць іх пытанне сваякоў за мяжой.

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў23

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр сёння зноў пераадольваў планку 3,5 рубля

«Цэны дасягнулі піка». Што чакае рынак нерухомасці ў 2025 годзе

У Расіі салістку вайсковага аркестра аштрафавалі на $30 тысяч за спробу даказаць калегам, што ва Украіне гінуць цывільныя3

П'яны беларус у адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх ВІДЭА29

Памятаеце Арцёма, які адкрыў махлярскі збор у Польшчы? Ён знайшоўся ў Беларусі. За кратамі

Сірыйскія паўстанцы атрымлівалі і беларускую зброю2

У ноч на чацвер Грозны падвергнуўся нападу беспілотнікаў1

У Ізабеліне аднаўляюць сінагогу, пабудаваную ў часы Вялікага Княства Літоўскага11

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў23

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →