«Нібы ў казку патрапіла». Беларуску ўразіў незвычайны «вязаны раён», на які яна натрапіла ў Варшаве
Беларуска Алена, якая цяпер жыве ў Варшаве, выпадкова апынулася на вуліцы Кавянчынскай. Проста села не ў той трамвай, выйшла на нейкім прыпынку — і нібы ў казку трапіла. На слупах, сценах і нават на прыпынку грамадскага транспарту яна ўбачыла вязаныя маляўнічыя ўпрыгожанні, казачных герояў. Сваім захапленнем Алена падзялілася з выданнем Ex-press.by.
Ярнбомбінг — гэта вулічнае вязанне, або «вязанае графіці». Беларуска ведала пра яго і раней.
«Калі я жыла ў Беларусі і яшчэ вучылася ў школе ў Жодзіне, гэта навамоднае хобі спрабавалі ўкараніць і ў нас. Да нейкага ідэалагічнага свята прымусілі нас, старшакласнікаў, вязаць «адзенне для дрэў» з нейкіх рэшткаў прадзіва», — успамінае Алена.
«І хоць нашы намаганні былі так сабе, мне заўсёды падабалася гэтая ідэя. І я заўсёды хацела ўбачыць сапраўдны плён працы незвычайных рукадзельніц на вуліцах нейкага горада і ў парках. Таму што чытала, што там, дзе ёсць нармальнае грамадства і самакіраванне, «бамбардзіроўшчыкі прадзівам» ствараюць упрыгожанні для дрэў, элементаў архітэктуры, помнікаў.
Разам са мной чакала трамвай мясцовая жыхарка, я распытала яе пра гэтыя ўпрыгожанні. Аказваецца, у гэтым раёне аматары вязання кручком і пруткамі сустракаюцца кожную сераду. Яны і прыдумалі ўсё гэта», — апавядае Алена.
Мясцовая жыхарка расказала, што разыначка акцыі — гэта развешванне вырабаў. Майстрыхі робяць гэта разам, размаўляючы пра іх значэнне.
Тут гэта адбылося ў адну з субот чэрвеня. На свяце выступілі маладыя артысты з мясцовай музычнай школы імя Станіслава Манюшкі. Мясцовыя прадпрымальнікі і рамеснікі прафінансавалі пачастункі. Гэта былі хатні хлеб на заквасцы, некалькі відаў хатняй выпечкі, пірожныя з кандытарскай і шмат літраў ліманаду.
«Кагосьці выпрабаванні робяць моцнымі, а ў кагосьці развальваюцца сем'і». Беларуска расказала, як уцёкі за мяжу адбіліся на яе сямейным жыцці
«Мне ўжо проста надакучыла плакаць, прыходзячы з працы». Беларуска тры месяцы прапрацавала ў Польшчы, але не пацягнула і вярнулася назад
«Свой пераезд у Польшчу я і цяпер лічу здрадай». Як будаўніца са страйкама будуе бізнэс у Варшаве
Каментары
а ці шмат мінакоў заўважыць, што будынак, дзе ўсё гэта вязанае "вялікалепіе" размешчана, аварыйны. што сетка металічная там не проста так.. пэўна не толькі (і не столькі) ад сасуляў.. а каб якая цагліна ці тынкоўка не ўпала камусьці на галаву