У фінале чэшская тэнісістка, да гэтага 42-я ракетка свету, выйграла ў двух сэтах у Онс Жабер (Туніс, 6-я) — 6:4, 6:4.
24-гадовая Вондраўшава ўпершыню ў кар'еры выйграла турнір Вялікага шлема. З панядзелка яна стане дзясятай ракеткай свету. Таксама Маркета — першая нясеяная тэнісістка з 1968 года, якая выйграла Уімблдан.
Онс Жабер спыніла Арыну Сабаленка ў паўфінале, Онс другі раз запар гуляла фінал Уімблдана і прайграла.
У фінале мужчынскага турніру заўтра згуляюць першая ракетка свету Карлас Алькарас (Іспанія) і серб Новак Джокавіч — рэкардсмен перамог на турнірах Вялікага шлема і на сёння другая ракетка свету. Пачатак а 16-й.
Каментары
это сейчас так мадно или шо?
нипонимаю