Грамадства33

У Лідзе яшчэ дзве дзяўчынкі набралі на экзаменах 400 балаў. У горадзе такіх цяпер трое

У пачатку ліпеня стала вядома, што абітурыентка з Ліды Паліна Дычак набрала падчас уступнай кампаніі 400 балаў з 400 магчымых. Цяпер жа ўпраўленне адукацыі Лідскага райвыканкама паведаміла пра яшчэ два аналагічныя вынікі ў гарадскіх школьнікаў.

Ангеліна Лашко

Выпускніца гімназіі №1 Ліды Ангеліна Лашко атрымала 100 балаў на цэнтралізаваным тэставанні па гісторыі Беларусі. Акрамя таго, у абітурыенткі 100 балаў па выніках цэнтралізаваных экзаменаў па грамадазнаўстве і рускай мове. Сярэдні бал атэстата ў яе — 10. Таксама Ангеліна пераможца ўніверсітэцкіх алімпіяд ГрДУ імя Янкі Купалы па гісторыі Беларусі і рускай мове і літаратуры.

У планах дзяўчыны — паступленне на факультэт журналістыкі БДУ.

Ксенія Сабаткоўская

Яшчэ адзін максімальны вынік уступнай кампаніі 2023 года — у выпускніцы той жа лідскай гімназіі №1 Ксеніі Сабаткоўскай. Ксенія скончыла гімназію з залатым медалём, сярэдні бал атэстата — 10. Па выніках цэнтралізаваных экзаменаў у абітурыенткі 100 балаў па грамадазнаўстве і рускай мове. Яшчэ 100 балаў Ксенія атрымала, заваяваўшы дыплом 1 ступені (абсалютны) на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па англійскай мове.

Сваю будучую прафесію Ксенія плануе звязаць з замежнымі мовамі і стаць студэнткай Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Раней стала вядома, што максімальныя 400 балаў на тэставанні набралі Марк Мацкевіч з Наваполацка, Паліна Дычак з Ліды, Вольга Друшчыц з Жабінкаўскага раёна, Мілена Васько з Мазыра, Дзяніс Кагукін з Полацка, Раман Кандраценя з Ганцавіч і Аліна Хартнік з Клімавіч.

Каментары3

  • ром
    13.07.2023
    малайцы!! што скажаш!
    а тут многия беларуския эмигранты недавольны беларускай адукацыяй чамусти)) 
    польская тупая им нравицца...
    нашы школьники ведають болььш чым студэнты на выхаде у Польшчы
  • Злобный вожык
    14.07.2023
    Девушки усердные, а родители за их желание поступить детей в белгосвузы – безмозглые.
  • VVV
    14.07.2023
    І чамусьці няма ніводнага мінчука... кепская якасць адукацыі?
    ці мінчукоў бацькі адпраўляюць за мяжу?

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў пра працу на хіміі па 18 гадзін на дзень

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў пра працу на хіміі па 18 гадзін на дзень

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак год правёў у адзіночнай камеры 

Былы кіраўнік СТБ Казакоў адрэагаваў на інтэрв'ю Лукшы3

Польскія дактары дасталі з беларуса кулю, якой у яго стралялі ў 2020 годзе1

Анджэліна Джолі сустракаецца з модным рэперам, маладзейшым за яе на дзевяць гадоў1

У Гродне абрабавалі амерыканцаў — скралі папулярны дарагі прэпарат6

Вось у якіх раёнах Мінска можа зноў пагоршаць якасць вады2

Успышка віруса Марбург можа перарасці ў новую пандэмію. Што гэта за хвароба?4

Чэргі з аўтобусаў на межах Беларусі зноў зніклі

Вельмі моцны пажар на нафтабазе ў Пермскім краі Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў пра працу на хіміі па 18 гадзін на дзень

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў пра працу на хіміі па 18 гадзін на дзень

Галоўнае
Усе навіны →