Надвор'е22

На поўдні Еўропы прагназуецца нечуваная спёка. Месцамі +48,8°C

У еўрапейскіх краінах на ўзбярэжжы Міжземнага мора пачынаецца самая вялікая спёка за лета 2023 года. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі.

Спёка ў Румыніі ўжо дасягнула +40°C. Фота: AP Photo/Andreea Alexandru

Хваля спёкі, якую празвалі «Цэрберам», накрые часткі Іспаніі, Францыі, Італіі, Грэцыі, Харватыі і Турцыі. Тэмпература паветра чакана перавысіць 40°C, а ў Італіі месцамі дапускаюць нават 48.8°C.

У наступныя дні ў многіх месцах могуць зарэгістраваць новыя тэмпературныя максімумы.

Для дзесяці італьянскіх гарадоў, уключаючы Рым і Фларэнцыю, праз спёку абвясцілі чырвонае папярэджанне.

Экстрэмальная спёка ў краіне ўскосна ўжо стала прычынай смерці аднаго чалавека: у горадзе Лодзі пад Міланам ад цеплавога ўдару страціў прытомнасць 44-гадовы рабочы, які наносіў дарожную разметку. Мужчына пасля памёр у бальніцы. Паведамлялі таксама пра некалькіх турыстаў, якія страцілі прытомнасць праз спёку.

Тэмпературным максімумам для Еўропы застаецца паказчык 48.8°C, які зарэгістравалі ў жніўні 2021 года каля горада Сіракузы на італьянскай Сіцыліі.

Паводле ацэнак спецыялістаў, падчас рэкордна гарачага для Еўропы лета мінулага года з-за спёкі загінулі больш за 61 тысячу чалавек.

Даследаванні паказваюць, што ў працэсе змены клімату Еўропа награваецца ўдвая хутчэй, чым у сярэднім іншыя рэгіёны свету.

Каментары2

  • Ага
    13.07.2023
    Ніякага пацяплення няма, гэта ўсё загавар, дарожнага рабочага і 61 тыс чалавек падкупілі
  • Жвір
    13.07.2023
    Перавышэньне +40С° для Італіі даўно ўжо норма. Цягам апошніх 20-ці гадоў даволі часта там бываў. Летам, у канцы ліпеня-жніўні, 40-42 - гэта звыклая з'ява ў Рыме, Фларэнцыі, нават Венецыі, тым больш для Сіцыліі. У апошні мой візыт туды (Мілаццо/Палермо) скварыла да 45. І ніхто не пісáў пра апакаліпсіс. Нават у расейскім Наварасійску 35-37, гэта звыкла для лета. Сьпёка(як і мароз) у рэгіёнах з сухім кліматам не адчуваецца гэтакжа, як у геаграфічных районах з пераважна вільготным паветрам. У мяне на нядзелю прагназуюць +30, во гэта во будзе пакутліва тутэйшаму люду ды прыродзе, будзе адчувацца, як +50... Але, гэта толькі на нядзелю, а потым - тэмпературная норма, хаця й без ападкаў, што кепска...

Трагічна загінуў начальнік аддзела СІЗА-115

Трагічна загінуў начальнік аддзела СІЗА-1

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы14

Для пахудзення мужчынам і жанчынам патрэбныя розныя прадукты на сняданак5

Еўрапейцы ўсё менш п'юць віна. Чаму так?4

Вячорка пра момант, калі Лукашэнкі не стане: Ці расіяне паспрабуюць паставіць свайго чалавека, ці да ўлады прыйдзе Ціханоўская65

Хто такая Хан Ган, якая атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры?3

У ЖКГ патлумачылі, чаму пасля ўключэння ацяплення батарэі застаюцца халоднымі2

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі ўмоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

28-гадовая ўкраінская журналістка Вікторыя Рошчына памерла ў расійскім палоне5

Арменія можа выдаць Мінску аднаго з арыштаваных беларусаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагічна загінуў начальнік аддзела СІЗА-115

Трагічна загінуў начальнік аддзела СІЗА-1

Галоўнае
Усе навіны →