Грамадства33

Лукашэнка пераслаў у Бразілію падарунак, які наўрад ці там ацэняць

Прэс-служба МЗС паведаміла, што Лукашэнка перадаў прэзідэнту Бразіліі Луісу Інасіу Лула да Сілву ад сябе памятны падарунак. У якасці падарунка выступае хакейны світар аматарскай каманды Лукашэнкі. Улічваючы спецыфіку гэтай краіны, выбар прэзента як мінімум дзіўны. 

Прэзент ад Лукашэнкі бразільскаму прэзідэнту перадаў пасол Беларусі Сяргей Лукашэвіч падчас сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Бразіліі Жэралду Алкміну. Фота: МЗС

Рэч у тым, што хакей з шайбай — від спорту, які не толькі ў Бразіліі, але і ва ўсёй Паўднёвай Амерыцы не мае папулярнасці і фактычна не развіваецца. Фармальна нацыянальная спартыўная федэрацыя гэтай краіны была прызнаная ІІХФ яшчэ ў 1984 годзе, але з таго часу бразільцы ніколі не рабілі спробаў сур'ёзна выйсці на міжнародную арэну. Увогуле першую гульню яны правялі толькі ў 2014 годзе са зборнай Мексікі, прайграўшы 0:16.

У сучаснай структуры хакейных чэмпіянатаў свету ёсць пяць дывізіёнаў рознага ўзроўню. У найніжэйшым, IV, сёлета гулялі каманды такіх «хакейных» краін, як Кувейт, Манголія, Інданезія і Філіпіны. Але бразільцы, як і іншыя паўднёваамерыканцы, не заяўляюцца нават туды — настолькі гэты від спорту ў іх непапулярны. 

Краіны паводле ўдзелу ў чэмпіянаце свету па хакеі 2023 года. Фота: Вікіпедыя. Колер Беларусі і Бразіліі аднолькавы, але па розных прычынах

Дарэчы, адхіленая ад міжнародных спаборніцтваў разам з Беларуссю Расія ў якасці альтэрнатывы хоча арганізаваць хакейны турнір у рамках арганізацыі БРІКС, у якую ўваходзяць, акрамя Расіі, Бразілія, Індыя, Кітай і Паўднёваафрыканская Рэспубліка. На вышэйпададзенай карце можна наглядна ацаніць узровень гэтага турніру, калі яго ўдасца ўвасобіць у рэальнасць.

Каментары3

  • a.hto.tam.idze
    12.07.2023
    Маюць рацыю. Рэкорду аматарскай каманды па лука..кх.кх хакеі можа пазайздросціць нават зборная Бразіліі па футболе. Будзе вісець у музэі побач з помнікам Пеле.
  • О! Чудесно.
    12.07.2023
    Хорошо хоть, что не унитаз из своего туалета, а то у страдающих манией величия и такой подарок мог бы организоваться. А свитерок - пригодится. Ткань мягкая, хорошо впитывающая воду, глядишь, через год-другой и полы ей будут мыть, например.
  • Пятрусь
    13.07.2023
    В ответ Президенту Бразилии надо прислать футбольные трусы 60 го размера. Во потеха бы была.

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава16

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі б мне плацілі — сядзела б і чытала людзям кнігі, нават за малыя грошы». Інтэрв’ю з актрысай Зояй Белахвосцік2

У возеры Свіцязь забаранілі купацца. У чым прычына?1

Mercedes урэзаўся ў Fiat, а пасля збіў двух чалавек

Трамп стаў найстарэйшым кандыдатам на пасаду прэзідэнта ЗША ў гісторыі5

Мінск апынуўся ў топе самых танных гарадоў свету — за жыллё трэба плаціць у 10 разоў менш, чым у Нью-Ёрку7

Першыя праблемы беларусаў на Алімпіядзе ў Парыжы. Весляры ўжо там, а лодкі не прапусцілі 

Топавы амерыканскі часопіс спрагназаваў, колькі беларусы заваююць медалёў на Алімпіядзе. У расіян будзе нуль

Харыс заручылася дастатковай падтрымкай для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты

«50 гадзін у апошняй дыктатуры Еўропы». У Беларусь прыехалі мегапапулярныя блогеры з ЗША і Канады — вось навошта17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава16

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →