Свет

«Цудоўнае свята народа, які пакутуе ў цішыні». Арцыбіскуп Гуджэроці расказаў пра свой нядаўні візіт у Беларусь

Новапрызначаны кардынал Клаўдыа Гуджэроці ў інтэрв’ю выданню Vatican News падзяліўся сваімі ўражаннямі ад урачыстасці з нагоды 25-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай, а таксама выказаўся пра праблемы ўсяго нашага рэгіёна.

Арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці. Фота: vaticannews.va

Згадваючы свой досвед, набыты на дыпламатычнай службе ў Беларусі, Украіне і Грузіі, дзе ён быў нунцыем, Клаўдыа Гуджэроці звярнуў увагу на складаныя гістарычныя прычыны, якія стаяць за падзеямі ў гэтых рэгіёнах. На яго думку, людзі на захадзе ў сваіх «спрошчаных» каментарах гэтых падзей часта абмяжоўваюцца сённяшнім днём.

«На ўсходзе ж, калі вы хочаце зразумець сёння, вы павінны зразумець учора», — лічыць іерарх. На яго думку, на Захадзе не адбылося ўсведамлення, глыбокага асэнсавання падзення Савецкага Саюза, новых шляхоў, якія адкрыліся пасля яго распаду, і трагедый, якое перажывала мясцовае насельніцтва.

Падзенне Берлінскай сцяны выклікала вялікі энтузіязм у сувязі са здабытай свабодай, але пры гэтым не ўлічвалася, што людзі страцілі ўсе грошы і былі вымушаныя гадзінамі стаяць у чарзе, каб атрымаць кавалак хлеба. Гэтая вельмі складаная сітуацыя, на думку кардынала, агаліла нервы былых савецкіх людзей і прывяла да адраджэння нацыяналізму, канфрантацыі, эканамічных цяжкасцяў, феномену алігархаў.

Свой нядаўні візіт у Беларусь у якасці спецыяльнага пасланніка Францішка на святкаванне 25-й гадавіны каранацыі цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай іерарх пракаментаваў так:

«Цудоўнае свята народа, які пакутуе ў цішыні і які знайшоў у веры такую відавочную, на мой погляд, моц сведчання».

Па яго словах, гэтая сціплая выява Маці Божай стала для беларусаў «знакам ідэнтычнасці і надзеі».

Ён быў асабліва ўражаны тым, што ў рэгіёне, дзе суседнія народы змагаюцца адзін з адным, некалькі тысяч чалавек ішлі пешшу па лясах, сярод азёр, па складаных дарогах, маліліся на каленях і праяўлялі салідарнасць адно з адным. Блізкасць Папы дазваляе ім адчуць, што пра іх не забыліся, як адзначыў арцыбіскуп Гуджэроці.

Чытайце таксама:

Перамоўнік па Беларусі арцыбіскуп Гуджэроці стаў кардыналам

Арцыбіскуп Гуджэроці прызнаўся ў Будславе, што за мяжой вельмі сумаваў па беларускіх драніках

РПЦ запатрабавала ад папскага пасланніка абмежаваць дзейнасць уніятаў у Беларусі

Каментары

2025 год можа стаць для Беларусі годам перамен, якіх беларусы баяліся

2025 год можа стаць для Беларусі годам перамен, якіх беларусы баяліся

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнку на «Дажынках» у Полацку падарылі меч часоў Усяслава Чарадзея12

На літоўскай мяжы вярнуліся чэргі з легкавых аўто

У Амстэрдаме на заўзятараў ізраільскага клуба напалі людзі ў масках з палесцінскімі сцягамі22

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы17

Пад Жабінкай цягнік збіў 22-гадовага хлопца

Смажаная траска з гарбузом і брусельскай капустай — рэцэпт5

Экспарт Кітая рвануў уверх — там асцерагаюцца пагроз Трампа і новай гандлёвай вайны1

Жанчына ў чырвона-зялёным на матчы ў Варшаве: Я нарадзілася, калі быў такі сцяг, і я хачу памерці з ім47

Літоўская мытня ўзмоцніць кантроль на мяжы з Беларуссю2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

2025 год можа стаць для Беларусі годам перамен, якіх беларусы баяліся

2025 год можа стаць для Беларусі годам перамен, якіх беларусы баяліся

Галоўнае
Усе навіны →