Грамадства99

49-гадовы міністр інфармацыі Пярцоў: Не ведаю, дзе Захаранка і Красоўскі, мяне ў той час не было на свеце

Андрэй Павук працягвае размаўляць з беларускімi чыноўнікамі. Гэтым разам ён спрабаваў даведацца ў міністра інфармацыі Уладзіміра Пярцова, ці можна прыбраць з эфіру Азаронка, ці можна гаварыць «Жыве Беларусь» і куды зніклі палітычныя апаненты Лукашэнкі.

Андрэй Павук і Уладзімір Пярцоў Андрей Паук и Владимир Перцов Andrey Pauk and Vladimir Pertsov
Падчас размовы з міністрам інфармацыі Уладзімірам Пярцовым. Скрын відэа «Шухер-шоу»

Размову Андрэя Павука з міністрам паказалі ў «Шухер-шоу» на канале «Белсат».

Пра журналіста Азаронка і СТБ 

У размове абмяркоўвалі тэлебачанне і ролю асобных журналістаў. На рэпліку Павука аб тым, што журналіст Азаронак распальвае варожасць, міністр заўважыў, што заключэнне аб гэтым могуць даваць толькі суд і іншыя кампетэнтныя праваахоўныя органы.

— Мы не любім Азаронка і хочам, каб яго прыбралі, — кажа Павук.

— Гэта ваша грамадзянскае права ў свабоднай краіне любіць ці не любіць, — адказвае Пярцоў.

— Мы ж вас фінансуем.

— Вы нас не фінансуеце. ЗАТ «СТБ» — камерцыйная арганізацыя. Закрытае акцыянернае таварыства, якое жыве за кошт камерцыйных даходаў. З бюджэту фінансуецца толькі Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія.

— Дык мы ніяк не можам паўплываць на інфармацыйны парадак дня?

— А чаму вы павінны ўплываць на інфармацыйны парадак дня?

— Таму што Азаронак нам не падабаецца. Ён распальвае варожасць. Таму што гэта фэйкі.

— Не падабаецца, не глядзіце. Гэта ваша грамадзянскае права. Якія фэйкі ў Азаронка?

Лукашэнка і «Тэсла» ад Маска

Павук нагадаў пра заяву Лукашэнкі аб тым, што яму сам Ілан Маск падарыў аўтамабіль «Тэсла». Сюжэт з гэтымі словамі быў паказаны на беларускім тэлебачанні. Такім чынам тэлебачанне распаўсюдзіла непраўдзівую інфармацыю.

— А пры чым тут праўдзівая, непраўдзівая інфармацыя, якую мы нясём? Я вам гаварыў, што Ілан Маск падарыў «Тэслу» Лукашэнку? — апраўдваўся Пярцоў.

— Лукашэнка заявіў пра гэта. Па беларускім тэлебачанні паказалі.

— Пачакайце, нам усім падарыў Ілан Маск «Тэслу». Ён стваральнік «Тэслы».

— Вось як вы выкруціліся! Не, гэта было сказана не так. Было сказана, што ён асабіста падарыў.

— Ну, можа быць, памыліўся. І што?

— Дык раскажыце пра гэта. Што ў нас прэзідэнт недалёкі.

— Я таксама пераблытаў нядаўна Славакію і Сербію. Ну, здараецца так, як выступаеш. Я не магу сказаць, што ён недалёкі. Гэта няпраўда. Чалавек з дзвюма вышэйшымі адукацыямі і такім досведам кіраўніцтва. І ні адзін ваш гаспадар, які фінансуе «Белсат», не лічыць яго недалёкім, а, наадварот, вельмі разумным і прасунутым палітыкам. Я чытаю іх дакументы. Я кожны дзень чытаю амерыканскія і еўрапейскія агляды.

«Я ведаю сацыялогію. Гэта няпраўда»

Андрэй Павук нагадаў міністру інфармацыі пра заяву Лукашэнкі ў інтэрв'ю журналісту Дзмітрыю Гардону аб тым, што з тэрыторыі Беларусі ніколі ніхто не нападзе на Украіну.

Па меркаванні Пярцова, «сёння і дастаткова даўно Украіна для Беларусі варожая дзяржава. А калі такія заявы рабіліся, нягледзячы ні на што, Украіна была нам сяброўскай краінай».

На погляд міністра, Украіна першай пачала супраць Беларусі эканамічную вайну. А ў сённяшніх ваенных дзеяннях беларусы не ўдзельнічаюць.

— Чаму ж тады Лукашэнка гаворыць, што мы ўдзельнічаем? — перапытаў Павук.

— Мы ўдзельнічаем толькі ў навучанні Узброеных сіл Расіі, саюзнай нам дзяржавы.

— Дык гэта ж садзейнічанне агрэсару.

— Не, па сусветнай ваеннай класіфікацыі гэта не зʼяўляецца ўдзелам ва ўзброеным канфлікце. Вывучайце дакументы. Мы дапамагаем. І Украіне дапамагаюць іншыя дзяржавы. Але яны не ўдзельнічаюць ва ўзброеным канфлікце. 50 дзяржаў удзельнічае ў фінансаванні дапамогі, узбраенняў, у лячэнні Украіны. А мы — адзіная краіна, што дапамагае Расіі.

На рэпліку Павука аб тым, што падтрымка, якую аказвае Расіі Беларусь у вайне, ідзе насуперак жаданню беларусаў, бо, як вядома, у грамадстве моцныя антываенныя настроі, міністр адказаў:

— З чаго вы ўзялі, што вы не хочаце дапамагаць Расіі?

— У нас жа моцныя антываенныя настроі.

— Гэта ў каго? Магчыма, у вас асабіста. У іншых не.

— Беларусы супраць вайны.

— Не. Гэта няпраўда. Я ведаю сацыялогію. Беларусы не за вайну. Беларусы за тое, каб дапамагаць Расіі і змагацца супраць фашыстаў.

Ці можна гаварыць «Жыве Беларусь»

У ходзе размовы Пярцоў адзначыў, што ў Беларусі дэмакратыя, гэта прапісана ў Канстытуцыі. На пытанне, ці можна гаварыць «Жыве Беларусь», Пярцоў адказаў, што кожны мае права гаварыць што заўгодна.

— Дык за гэта караюць, — заўважыў Павук.

— Ну, магчыма, калі гэта фашысцкі заклік, вас пакараюць. Так гаварылі калабаранты з 1941-га па 1944 год, каторыя тут дзікавалі.

— І Янка Купала пісаў у сваім вершы.

— Вы не перакручвайце, там інакш сказана. Радок Купалы поўнасцю працытуйце. Там інакш напісана. Я вашы хады вось гэтыя бэчэбэшныя ўсе вывучыў на памяць.

Чаму Лукашэнка прымаў прысягу пад бел-чырвона-белым сцягам

Пры адказе на гэтае пытанне Пярцоў адзначыў, што «на той момант незаконна (у нас ніхто на рэферэндуме не пытаўся) шушкевічы, кебічы і астатнія змянілі сцяг на бэчэбэ з савецкага бээсэсэраўскага. У нас ніхто не пытаўся. А пасля на рэферэндуме мы змянілі сцяг на наш. А на той момант быў дзейным бэчэбэ-сцяг».

Хто забіў Рамана Бандарэнку і Захаранку

У час размовы міністр падкрэсліў, што выступае супраць забойстваў. Калі Павук спытаўся, чаму ў такім выпадку ў 2020-м адбываліся забойствы ўдзельнікаў пратэстаў, і нагадаў пра выпадак з Раманам Бандарэнкам, то пачуў адказ:

— У нас кожны дзень у краіне адбываецца шмат [выпадкаў] хуліганства, забойстваў і іншых злачынстваў. Хто забіў вашага Рамана Бандарэнку? А хто забіў шмат іншых людзей у нашай краіне? У выніку няшчасных выпадкаў, здарэнняў і хуліганства? Вы можаце на гэта адказаць?

— Дзе палітычныя канкурэнты Лукашэнкі? Чаму забіты Захаранка, Завадскі, Красоўскі?

— Я не ведаю, дзе Захаранка, Красоўскі. Я пра гэта нічога не ведаю. Мяне ў той час не было хіба на свеце. Можа, і быў.

Былы міністр унутраных спраў Юрый Захаранка і бізнэсмен Анатоль Красоўскі зніклі без вестак у 1999 годзе. Міністру Пярцову тады было 25 гадоў (ён нарадзіўся ў 1974).

Чытайце яшчэ:

«З чаго пачынаецца Родзіна» — новая песня «Краснай Зелені»

«Рудабельскую паказуху» прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем

«А прысяжныя ў вас хто?» Што за відэа, пасля якога на блогера Павука завялі новую крыміналку

Каментары9

  • Хирург
    14.07.2023
    Ровно как любая кухарка, так и любой ведущий дискотэк, родившийся на улице чкалова - может стать министром Информации. 
    Перцов, с тебя же ссыкливого идиота - пол Витебска смеётся и всерьёз никто не воспринимает. На каком основании ты повесил на себя полномочия отвечать за весь народ - не понятно. Крутил бы ты вертушки дальше, а то понапиваются, и потом в политику лезут
  • Axel Justas
    14.07.2023
    Як Павуку не брыдка самому з такімі му...камі размаўляць? Як у лайно акунуўся пасля хвіліны чытання, больш не магу. А ен раз за разам усё новыя 'адценні' адшуквае.
  • Шляхцич Завальня
    14.07.2023
    Сливки с перцем- так называлась в 90-е субботняя дискотека в витебском ДК и Т.

Сілавікі просяць у беларусаў за мяжой паведаміць свой адрас ці выслаць дамову арэнды. Што вядома?6

Сілавікі просяць у беларусаў за мяжой паведаміць свой адрас ці выслаць дамову арэнды. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ адна ахвяра непагадзі: у Магілёўскім раёне загінула 5-гадовая дзяўчынка

На беларуска-літоўскай мяжы упершыню за доўгі час з'явілася чарга з аўтобусаў1

Рыжанкоў: Беларусь гатова да дыялогу з Польшчай па сітуацыі на мяжы19

У залатой буцы на Еўра-2024 адразу некалькі ўладальнікаў

Як адрозніваюцца ўмовы працы для ІП у Беларусі і Літве? 1

Анёл Смерці. Гісторыя беларускі, якая паведамляе родным загінулых каліноўцаў пра іх гібель2

Аргенціна выйграла Кубак Амерыкі па футболе — і гэта таксама рэкорд

Як адразу пасля замаху на Трампа сацсеткі запоўнілі тэорыі змовы і пры чым тут Ілан Маск30

У Брэсце закансервуюць руіны 400-гадовага кляштара. Гэта адзінае збудаванне, што засталося ад гістарычнага Берасця4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі просяць у беларусаў за мяжой паведаміць свой адрас ці выслаць дамову арэнды. Што вядома?6

Сілавікі просяць у беларусаў за мяжой паведаміць свой адрас ці выслаць дамову арэнды. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →