Цела Алеся Пушкіна аддалі сваякам, сёння яго прывязуць у вёску Бобр, дзе ён жыў, расказала «Свабодзе» абазнаная крыніца.
57-гадовы мастак і палітвязень Алесь Пушкін памёр 11 ліпеня ў рэанімацыі гродзенскай бальніцы, куды яго завезлі ў непрытомным стане.
У яго была прабадная язва, яму своечасова не дапамаглі ў турме.
«Пушкіна прывезлі ў бальніцу фактычна пры смерці. У яго быў развіты перытаніт, быў сэптычны стан і паліорганная недастатковасць. Калі сказаць простай мовай, у яго была дзірка ў страўніку. Практычна не было шанцаў на выратаванне», — распавяла крыніца выданню «Мост».
«Шанцаў на выратаванне не было». Падрабязнасці смерці мастака Алеся Пушкіна
Алесь Пушкін: хто гэты геніяльны мастак і палітвязень, што згінуў у зняволенні
«А теперь давайте еще раз, на нормальном языке». Што адбывалася з Алесем Пушкіным за кратамі
У розных гарадах Еўропы адбыліся акцыі памяці Алеся Пушкіна ФОТЫ
Каментары