«У нацыстаў заўсёды нюх на гэтае прозвішча». Праўнучка кампазітара Рыхарда Вагнера выказалася пра сваё стаўленне да ПВК «Вагнер»
Катарына Вагнер, чый прадзед быў адным з найвялікшых нямецкіх кампазітараў, у інтэрв'ю выданню Die Welt шчыра абурылася наяўнасцю іх прозвішча на «крывавых сцягах» расійскіх наймітаў.
Праўнучка знакамітага нямецкага кампазітара Рыхарда Вагнера падзялілася сваім меркаваннем аб аднайменнай расійскай прыватнай вайсковай кампаніі.
Па словах Катарыны Вагнер, якія 11 ліпеня прыводзіць выданне Die Welt, даўняя традыцыя нацыстаў па выкарыстанні прозвішча яе прадзеда сёння набыла новую агідную форму ў асобе наймітаў Яўгена Прыгожына.
«Гісторыя паўтараецца. Прысваенне твораў майго прадзеда нацыянал-сацыялістамі ўжо тады было нечым брыдкім. А цяпер, калі расійская армія наймітаў, чыю жорсткасць складана перасягнуць, малюе наша сямейнае прозвішча на сваіх крывавых сцягах, то ў мяне і многіх іншых людзей аж дыханне перахоплівае», — падзялілася Катарына Вагнер падчас інтэрв'ю журналістам Die Welt.
На яе думку, спадчына яе прадзеда стала зноў незаслужана знітаваная з самымі злымі формамі палітычнага і расісцкага вар'яцтва, якое, напрыклад, у гэты момант адбываецца ва Украіне.
«Гэта тое, што вельмі складана адмаўляць і ў чым абавязкова трэба зноў старанна разбірацца», — падагульніла Катарына.
Чытайце таксама:
Алесь Пушкін: хто гэты геніяльны мастак і палітвязень, што згінуў у зняволенні
Супраць Расіі і яе зладзеяў пачалі дзейнічаць метадамі Масада. Забойства Ржыцкага
НАТА згадала ў сваім камюніке пра ролю Беларусі, ПВК «Вагнер» і ядзерную зброю
Каментары
А лукашенко их называет святыми войнами русского мира и преклоняется перед ними, значит он поклоняется нацизму и признаёт его.
Они ему нужны в кгб, в мвд, в губопике, в прокуратуре и в мо.