Яўген — былы супрацоўнік Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне, паведамляюць праваабаронцы.
Яго судзілі разам з Аляксандрам Бабровым, якога таксама сёння памілавалі, па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
17 жніўня на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў Говар разам з іншымі працаўнікамі БМЗ перакрыў дарогу для тэхналагічнага транспарту на тэрыторыі завода. 1 лютага 2021 года Яўгену прысудзілі два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
У верасні 2021 палітвязня па памілаванні перавялі з калоніі на «хімію».
У пачатку ліпеня ён выйшаў на волю з бярозаўскай ПУАТ-3, цалкам адбыўшы тэрмін. У зняволенні Яўген адбыў больш за 2 гады і 5 месяцаў.
Каментары