Грамадства

У Гродне асудзілі ўладальніка этнакрамы «Цудоўня»

Заснавальніка гродзенскай этнакрамы «Цудоўня» Андрэя Несцяровіча асудзілі на мінулым тыдні ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Паводле інфармацыі Hrodna.life, яго асудзілі на год «хатняй хіміі» альбо на пакаранне з адтэрміноўкай выканання.

Андрэй Несцяровіч. Фота: Racyja.com

Мужчыну судзілі паводле арт. 295 ч. 2 КК «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў». Абставіны справы невядомыя.

Гродзенскага бізнэсмена Андрэя Несцяровіча затрымалі 14 красавіка і падверглі адміністрацыйнаму арышту на 10 сутак за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў па арт. 19.11 КаАП. Пазней яго арыштавалі на трое сутак у рамках крымінальнай справы. Па якім артыкуле яе завялі, не паведамлялі. Потым ён выйшаў на волю.

Этнакрама «Цудоўня» працуе ў Гродне з 2015 года. Падчас і пасля выбараў 2020 года крама сутыкнулася з рэпрэсіямі: яе штрафавалі і пазбаўлялі памяшкання. Андрэй Несцяровіч вырашыў заставацца ў Беларусі, каб развіваць мясцовую культуру і рамёствы.

Калі асуджаны, у дачыненні да якога выкананне пакарання адтэрмінавана, не выконвае ўскладзеныя на яго судом абавязкі альбо неаднаразова парушыў грамадскі парадак, альбо здзейсніў адміністрацыйнае правапарушэнне, суд можа адмяніць адтэрміноўку выканання пакарання і накіраваць асуджанага для адбыцця пакарання, прызначанага судом.

Каментары

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель8

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Усе навіны →
Усе навіны

Якім будзе надвор'е ў першы тыдзень снежня1

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу50

«Дональд, як малады палітык, не разумее…» Што Лукашэнка раней казаў пра Трампа10

Жонка футбаліста зборнай параўнала цэны ў Zara ў Беларусі і Венгрыі16

Башар Асад вярнуўся ў Дамаск і рыхтуецца даць адпор паўстанцам16

Пратэсты ў Грузіі радыкалізуюцца: на вадамёты адказваюць феерверкамі і кактэйлямі Молатава23

Апошні рывок. Што будзе гэтай зімой на полі бою ва Украіне?2

Сяргей Бульба вінаваціць у арэндных праблемах сваёй арганізацыі мінулае кіраўніцтва. Тое ўсё адмаўляе19

У Лідскім раёне загарэўся цягнік2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель8

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Галоўнае
Усе навіны →