Ён загінуў, змагаючыся за Украіну, 16 мая пад Бахмутам.
Міраслаў Лазоўскі нарадзіўся 10 ліпеня 1973 года ў Мінску. Ён быў адным з заснавальнікаў «Белага легіёна», прамоўтарам беларускай культуры. Па справе «Белага легіёна» быў затрыманы на тры месяцы ў сакавіку 2017 года, але справа тады развалілася.
Пасля пратэстаў 2020 года ў Беларусі Лазоўскі пераехаў у Кіеў.
Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі Міраслаў уступіў у беларускі добраахвотніцкі батальён «Волат» палка імя Кастуся Каліноўскага. Меў пазыўны «Мыш».
Загінуў пад Бахмутам. 26 мая ў Кіеве з ім прайшло развітанне. Рада БНР пасмяротна ўзнагародзіла Міраслава Лазоўскага ордэнам Жалезнага рыцара — найвышэйшай узнагародай БНР. А 28 чэрвеня яго рэчы перадалі ў Нацыянальны музей гісторыі Украіны.
«Міраслаў Лазоўскі ўсё сваё жыццё выступаў за незалежнасць Беларусі, таксама абараняў незалежнасць Украіны. Памяць пра героя Беларусі і Украіны будзе вечнай», — паведаміў тады музей.
Чытайце таксама:
«Зусім трохі не дайшоў». Пабрацім Міраслава Лазоўскага пра яго гібель
«Калі я загіну, пахавайце мой попел пад любым дубам». Пабрацім згадвае Міраслава Лазоўскага
Ён загінуў у самым канцы бою ад кулі расійскага снайпера — Урбановіч пра гібель Міраслава Лазоўскага
-
«Патугі, валтузня і брудныя метады». Рыжанкоў заявіў, што Мінск спакойна глядзіць на зварот Літвы ў суд у Гаазе
-
Жыхарка Піншчыны паскардзілася, што былы муж не плаціць аліменты на трох дзяцей. Аказалася, двое з іх не яго
-
У Гродне хірургі выратавалі 98-гадовую пацыентку, выканаўшы ёй складаную аперацыю
Каментары