Вікторыя Азаранка прайграла ўкраінскай тэнісістцы Эліне Світолінай. Беларуску асвісталі
Вікторыя Азаранка саступіла ў 1/8 фіналу Уімблдона. Яе суперніцай на корце была ўкраінка Эліна Світоліна.
У матчы чацвёртага круга Світоліна абышла беларуску — 2:6, 6:4, 7:6 (11:9).
Раней тэнісісткі сустракаліся на корце пяць разоў — тады перамога была за Азаранкай.
Як піша «Трыбуна», пасля матча Азаранку асвісталі заўзятары. Яна ў адказ пасмяялася, паківала галавой і пакінула корт.
Азаранка працягне выступ у парным разрадзе.
Калі Світоліна гуляла з Арынай Сабаленкай, то не стала ёй ціснуць руку. Перад цяперашнім матчам украінка расказала журналістам, што будзе пазбягаць і далей ціснуць руку беларускім і расійскім спартоўцам.
Каментары