Грамадства

Жыхара Баранавіч асудзілі на 1,5 года калоніі за абразлівы надпіс у пад'ездзе на адрас Лукашэнкі

У судзе Баранавіцкага раёна вынесены прысуд мясцоваму 47-гадоваму слесару Алегу Кардашу. Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі, апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці, як піша «Вясна».

Справу разглядала суддзя Аксана Літвінчык, дзяржабвінаваўца — Вадзім Карачун.

Па інфармацыі мясцовай раёнкі, жыхара Баранавічаў судзілі за тое, што ў лютым 2023 года ён распісаў некалькі сцен у пад'ездзе шматпавярховага дома. У надпісах змяшчаліся абразы на адрас Лукашэнкі. Такім чынам, гэтыя дзеянні следства кваліфікавала адразу па двух крымінальных артыкулах.

Кардаш працаваў слесарам, ездзіў працаваць у Еўропу, сімпатызаваў пратэстам у жніўні 2020 года, адседзеў больш за месяц запар у ІЧУ.

Каментары

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным15

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

«Тры-пяць разоў перакуліліся»: Аляксандр Саладуха з сынам трапіў у жудаснае ДТЗ — ФОТЫ15

Выйшаў на свабоду доктар-неўролаг Аляксандр Цялега

«Арэшнік» для Беларусі. Куды Лукашэнка ўцягвае краіну7

Беларус-дальнабойшчык знайшоў у сваім рэфрыжаратары двух нелегальных мігрантаў1

Канапацкая падзякавала камуністам за дапамогу, але сама застаецца «нацдэмкай»7

«У нас іншыя прыярытэты цяпер». Расія можа не прыйсці на дапамогу Асаду6

Расійскі віцэ-прэм'ер расказаў, калі ўвядуць агульную валюту з Беларуссю1

Купля трактароў з Беларусі прынесла праблемы польскім фермерам2

Шайгу заявіў пра падрыхтоўку беларускіх экіпажаў комплексаў «Іскандэр»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным15

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →