Нерухомасць

Домікі на беразе. Глядзім недарагія варыянты каля Нарачы, Свіцязі і Свіры

Можна ўсё жыццё выношваць мару пра дачу каля мора, але так і не рэалізаваць яе. Realt прапануе прыгледзецца да нерухомасці на беразе нашых азёр — дамы, якія самі па сабе каштуюць нядорага, але месца вызначае іх каштоўнасць.

Свір, Мядзельскі напрамак, 154 км ад МКАД

Гарадскі пасёлак стаіць на беразе возера Свір. Побач — Блакітныя азёры, Нарач. Дом тут у крокавай даступнасці ад берага.

Дом драўляны, абкладзены цэглай. Агульная плошча — 64,9 кв. м. Вада — калодзеж з помпай, газ на ўчастку, падведзены да дома.

На ўчастку (20 сотак) знаходзяцца лазня, два хлявы і сад з пладаноснымі дрэвамі.

Гэты варыянт каштуе 14 000 даляраў.

Папоўцы, Мядзельскі напрамак, 155 км ад МКАД

Вёска знаходзіцца на тэрыторыі біясфернага нацыянальнага парку «Нарачанскі», проста на беразе возера Малыя Швакшты. Вакол дома на многія кіламетры раскінуўся лес, у сезон багаты на грыбы і ягады. У радыусе 3-9 км размешчаны парк «Блакітныя азёры».

Тут прадаецца дом на 57 кв. м. У ім 3 пакоі, кухня, сталовая, ванны пакой з прыбіральняй, веранда.

Ацяпленне паравое, з цёплай падлогай на кухні і радыятарамі ў спальнях. Халодная і гарачая вада праведзеная ў дом, каналізацыя мясцовая. На кухні — балонны газ. Ёсць тэлефон, інтэрнэт.

Памер участка — 25 сотак. На ім знаходзяцца гаспадарчыя пабудовы і лазня. За ўсё гэта просяць 14 000 даляраў.

Парэчча, Брэсцкі напрамак, 144 км ад МКАД

Вёска невялікая, ціхая, побач з маляўнічым возерам Свіцязь.

Ацяпленне пячное, вада са студні.

Да дома прыкладаецца вялікі ўчастак на 80 сотак з садам, недабудаваным домам, двума гаражамі і склепам. Цана — 8 000 даляраў.

Ярошычы, Брэсцкі напрамак, 139 км ад МКАД

Вёска знаходзіцца ў баку ад трасы, месца спакойнае і ціхае, з брукаванай вуліцай. За два кіламетры праз лес — возера Свіцязь.

Дом драўляны, на 56 «квадратаў». Усярэдзіне абабіты дрэвам. Пару гадоў таму пераклалі рускую печ і зрабілі ляжанку — усё працуе. Маецца сучасная мэбля.

Побач з домам растуць высокія елкі, ёсць пладовыя дрэвы. На ўчастку ў 25 сотак знаходзяцца альтанка, гасцявая хатка, невялікая сажалка з рыбкамі, летні душ. За ўсё гэта просяць не так ужо і шмат — 5700 даляраў.

Гатавічы, Мядзельскі напрамак, 140 км ад МКАД

Месца ўнікальнае: знаходзіцца паміж двух самых вядомых беларускіх азёр Нарач і Мястра.

Дом драўляны, абкладзены цэглай. 

У астатнім жа гэта класічны вясковы дом — з пячным ацяпленнем і вадой са студні. Па вуліцы праходзіць газ, таму яго можна зрабіць больш камфортным.

Памер участка — 24 соткі. Цана такога варыянта — 23 000 даляраў.

Каментары

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця

Усе навіны →
Усе навіны

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць