Усяго патроху33

Адна з найстарэйшых у свеце газет спыніла выхад на паперы

Вядомая аўстрыйская газета застала 10 імператараў, 12 прэзідэнтаў і дзве рэспублікі.

Аўстрыйская газета Wiener Zeitung — адно з найстарэйшых друкаваных медыя ў свеце. Фота: Thomas Kronsteiner / Getty Images

Адзін з самых старых навінавых штодзённікаў Еўропы і свету — аўстрыйская газета Wiener Zeitung — прыняў рашэнне цалкам спыніць выпуск друкаваных нумароў і перайсці ў інтэрнэт. Як піша выданне Der Spiegel, гэта адбылося праз сур'ёзныя праблемы з фінансаваннем газеты.

Сама газета Wiener Zeitung штодзённа выдавалася з 1703 года ў Вене. Першапачаткова яна называлася Wiennerisches Diarium і ставіла сабе за мэту даваць чытачам цвярозую карціну свету «без паэтычнасці і бляску».

Яна лічылася вельмі якасным выданнем, якое асвятляла не толькі падзеі ўнутры Аўстрыі, але і за яе межамі.

«Цяпер жа яе рэдакцыя прыняла рашэнне аб спыненні друку і пераходу газеты ў інтэрнэт праз новы закон, які прыняло кааліцыйнае кіраўніцтва Аўстрыі. Гэты закон адмяняе патрабаванне плаціць медыя за публікацыю ў іх на старонках публічных аб’яў ці рэкламы. Такім чынам Wiener Zeitung, якая належыць кіраўніцтву краіны, але пры гэтым вядзе незалежную рэдакцыйную палітыку, страціла 18 мільёнаў еўра і была вымушаная істотна скараціць свой штат супрацоўнікаў», — напісала выданне Der Spiegel.

У газеце, якая «пражыла» такі істотны кавалак часу, публікавалі аб’явы і артыкулы вядомыя на цэлы свет людзі. Напрыклад, у 1768 годзе ў ёй выйшла паведамленне пра канцэрт з удзелам таленавітага 12-гадовага падлетка, якога звалі Вольфганг Амадэй Моцарт. Калі Аўстрыя пацярпела паразу ў Першай сусветнай вайне, газета першай апублікавала спецыяльны выпуск з лістом аб адрачэнні апошняга імператара Аўстра-Венгрыі, кайзера Карла I Габсбурга.

Wiener Zeitung таксама адным з першых апублікаваў тэкст Дэкларацыі аб правах чалавека.

На вокладцы апошняга друкаванага нумара ў 2023 годзе штодзённік на развітанне з чытачамі прывёў такія лічбы: «116 840 дзён, 3839 месяцаў, 320 гадоў, 10 імператараў, 12 прэзідэнтаў, 2 рэспублікі, 1 газета».

Каментары3

  • асобая пачытацельніца
    09.07.2023
    а першая беларуская спыніла выхад на паперы раней. Рэд., у якім годзе?
  • не рэд
    09.07.2023
    асобая пачытацельніца, фактычеа у 2021. Так как асобныя друкаваныя нумары развозілі па ведамствах
  • асобая пачытацельніца
    09.07.2023
    не рэд, ды ладна) а чаму я пра гэта не ведаю? 

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Следства па справе ксяндза Генрыка Акалатовіча скончанае

Дом у Драздах прадалі амаль за $3 мільёны2

Жыхарку Брэста судзяць па шасці палітычных артыкулах

Беларусь перажывае татальную русіфікацыю, родная мова знікае са школ — Euronews30

Пашынян: АДКБ стварае пагрозы для бяспекі Арменіі

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?9

Ізраіль яшчэ на вытворчасці заклаў выбухоўку ў тайваньскія пэйджары для «Хезбалы» — Reuters5

Не пападзіцеся на хітрык. А1 стаў браць грошы за некалі бясплатную паслугу

Пракуратура запатрабавала ад «Яндэкс Музыкі» выдаліць песні гурта Tor Band3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Галоўнае
Усе навіны →