Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Расію ніхто не папярэджваў пра перадачу Украіне камандзіраў палка «Азоў». Пра гэта ён заявіў агенцтву «РИА Новости».
«Расію ніхто не папярэджваў аб перадачы Украіне верхаводаў тэрарыстычнай групоўкі «Азова» з Турцыі. Па ўмовах дамоўленасцяў яны павінны былі знаходзіцца на тэрыторыі Турцыі да моманту заканчэння канфлікту», — падкрэсліў Пяскоў.
Ён дадаў, што вяртанне камандзіраў палка «Азоў» будзе лічыцца парушэннем дамоўленасцяў як з боку Турцыі, так і з боку Украіны. Пяскоў звязаў гэтае вяртанне «з праваламі ў контрнаступленні Украіны, а войскі кіеўскага рэжыму сутыкаюцца з праваламі штодня».
«У кантэксце падрыхтоўкі да саміту НАТА на Турцыю аказвалі вялікі ціск, а Анкара як сябра Альянсу праяўляе з ім салідарнасць, РФ усё выдатна разумее. Аднак парушэнне дамоўленасцяў нікога не красіць», — пракаментаваў прэс-сакратар Пуціна.
Нагадаем, што сёння прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі быў з візітам у Турцыі, а перад адлётам нечакана выявілася, што ён вернецца на радзіму не адзін, а з пяццю камандзірамі палка «Азоў», якія жылі ў Турцыі пасля іх абмену ў верасні мінулага года на ўкраінскага прарасійскага палітыка Віктара Медзведчука.
Каментары