Свет

Прэм'ер Нідэрландаў ідзе ў адстаўку. Дзеля гэтага кароль нават вернецца з адпачынку

Марк Рутэ на пазачарговай прэс-канферэнцыі ў пятніцу ўвечары абвясціў пра адстаўку ўрада праз нязгоду па міграцыйнай палітыцы. Урад Нідэрландаў ён узначальвае 13 гадоў.

Марк Рутэ. Фота: Pier Marco Tacca / Getty Images

Па словах Рутэ, чатыры партыі, якія фармуюць урад Нідэрландаў, не змаглі прыйсці да пагаднення адносна міграцыі, таму некаторыя з іх вырашылі выйсці са складу кааліцыі, і «мы не можам гэтага пазбегнуць». Прэм'ер узяў на сябе адказнасць за сітуацыю, як паведамляе «Еўрапейская праўда». 

Заяву пра адстаўку Кабінета міністраў Рутэ падаў каралю Нідэрландаў Вілему-Аляксандру ў пісьмовай форме, бо той знаходзіўся ў адпачынку ў Грэцыі. Чакаецца, што ў суботу кароль вернецца і прыме прэм'ера.

Таксама чакаецца, што ў панядзелак дэпутаты ніжняй палаты парламента Нідэрландаў збяруцца на пазачарговае пасяджэнне, бо ўжо пайшлі на летні перапынак, і абмяркуюць сітуацыю з адстаўкай урада.

Рутэ і ўвесь урад Нідэрландаў будуць выконваць свае абавязкі да пазачарговых выбараў, якія адбудуцца не раней за сярэдзіну лістапада.

Прычынай адстаўкі ўрада Нідэрландаў стала нязгода асобных партый кааліцыі з узмацненнем строгасці міграцыйнай палітыкі, якая б прадугледжвала магчымы развод сем'яў шукальнікаў прытулку.

У краіне, якая мае адну з самых строгіх міграцыйных палітык, летась колькасць заявак на прытулак вырасла да больш як 46 тысяч і сёлета можа павялічыцца да больш як 70 тысяч.

Гэта павялічвае нагрузку на прытулкі краіны, дзе на працягу месяцаў мінулага года сотні бежанцаў былі вымушаныя спаць на вуліцы з абмежаваным доступам або наогул без доступу да пітной вады і медыцынскай дапамогі.

Святлана Ціханоўская і Марк Рутэ. Гаага. Май 2021 года. Фота: ОСЦ

56-гадовы Марк Рутэ працуе прэм'ер-міністрам Нідэрландаў з 2010 года і ўзначальваў агулам чатыры ўрады. Яго апошні Кабінет міністраў праіснаваў паўтара года — ён пачаў працу ў студзені 2022-га.

Каментары

Лукашысты зрабілі фэйкавую рассылку, што Ціханоўская сыходзіць. Рыхтаваліся даволі старанна

Лукашысты зрабілі фэйкавую рассылку, што Ціханоўская сыходзіць. Рыхтаваліся даволі старанна

Усе навіны →
Усе навіны

На датэрміновым галасаванні ўжо вывелі лічбу ў 35,99%6

У порт Тартуса прыйшлі расійскія караблі. Расія выводзіць войскі з Сірыі?4

Адбылася аварыя на каналізацыйным трубаправодзе ЦЭЦ-3 у Мінску2

Падчас «інтэрв’ю» на БТ Верамейчык спрабаваў патлумачыць Гладкай ролю Каліноўскага. «Мы, канечне, выразалі»3

Міністэрства інфармацыі забараніла прадаваць кнігі Чака Паланюка, Эн Эплбаўм і Ханьі Янагіхары3

Пуцін заявіў пра гатоўнасць да перамоваў з Трампам7

Дзяржпрапаганда выдала традыцыйную для ЗША працэдуру за змену пазіцыі па выбарах у Беларусі. Насамрэч нічога не мяняецца1

Мінскую прыбіральню, з якой хацелі зрабіць рыбны рэстаран, зноў выставілі на таргі

Людзям масава піша «Паважаны Акрэсціна». Што адбываецца?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашысты зрабілі фэйкавую рассылку, што Ціханоўская сыходзіць. Рыхтаваліся даволі старанна

Лукашысты зрабілі фэйкавую рассылку, што Ціханоўская сыходзіць. Рыхтаваліся даволі старанна

Галоўнае
Усе навіны →