Усяго патроху11

Дзевяць ідэй для захапляльных ці карысных выхадных. Як правесці адпачынак, не губляючы шмат грошай

Надакучыла глядзець серыялы ці марнаваць час у сацыяльных сетках? Наша падборка дапаможа цікава правесці выхадныя, не патрацiўшы ні капейкі.

Фота: pexels.com

1. Займіцеся планаваннем або складзіце спіс мэт

Жадаеце ўпарадкаваць жыццё або прывесці думкі ў парадак — тады планаванне якраз тое, што вам патрэбна. Вось некалькі парад, якія дапамогуць не толькі вызначыцца з мэтамі, але і пачаць рухацца да выніку.

  • Фармулюйце мэты так, каб у сказе фігуравала канкрэтнае дзеянне. Напрыклад, не «схуднець на пяць кілаграмаў», а «на месяц выключыць з рацыёну мучныя прадукты»; не «пачаць вучыць замежную мову», а «інвеставаць 15 хвілін свайго часу на вывучэнне мовы штодня». Чым больш канкрэтным будзе апісанне працэсу, тым з большай імавернасцю вы дасягняце поспеху.
  • Штодня адсочвайце свой прагрэс. Завядзіце дзённік або праграму-трэкер і адзначайце там сваю працу. Не забывайцеся дзякаваць сабе за дасягненнi.
  • Адкарэктуйце падыход праз нейкі час, калі няма выніку. Самаразвіццё павінна прыносіць задавальненне, таму, калі вам складана траціць гадзiну ў дзень на трэніроўкі, скараціце iх да 10 хвілін, але рабіце практыкаванні якасна i з поўнай аддачай.

2. Атрымайце навык, аб якім даўно марылі

Навучыцеся паказваць фокусы, асвойце некалькі акордаў на гітары, вывучыце мастацтва арыгамі або запішыце і апублiкуйце падкаст. Бясплатныя навучальныя ролікі можна знайсці на Youtube — галоўнае, каб падчас пошуку патрэбнай інфармацыі не завіснуць над відэа з коцікамі.

3. Схадзіце ў бясплатны музей

Ва ўніверсітэтах, школах ці на вялікіх прадпрыемствах часта працуюць ведамасныя музеі. Уваход у іх звычайна бясплатны, а экспанаты і экскурсіі бываюць вельмі цікавымі. Такі паход — выдатная магчымасць атрымаць новыя веды або адкрыць звыклыя рэчы з іншага боку.

Рэкамендуем наведаць, напрыклад: школьныя музеі ў Гальшанах і Мёрах, аптэку-музей у Гродне і ганцавіцкі музей барацьбы з алкагалізмам «АнтыБахус».

Незвычайныя экспанаты музея «АнтыБахус». Фота: gants-region.info

4. Стварыце капсулу часу

Знайдзіце невялікую скрынку або шкляную бутэльку і напоўніце яе «скарбам». У якасці артэфактаў падыдуць старонкі часопісаў з цікавай для вас інфармацыяй, манеты, значкі або аксесуары, якія выйшлі з моды, фатаграфіі і ліст з пажаданнем для людзей з будучыні, якія знойдуць ваша пасланне. Пакладзiце скрынку ў пакет або абматайце скотчам — так вашы каштоўнасці захаваюцца на шмат гадоў. Закапайце скрынку ў парку ці на сваім прысядзібным участку.

5. Пагартайце фатаграфіі і сямейныя архівы

Прагартайце старыя фотаальбомы, школьныя сшыткі або дзіцячыя малюнкі. Усё, што дорага вашаму сэрцу, захавайце ці алічбуйце. Такі занятак можа спадабацца ўсёй сям'і, а прыемныя ўспаміны сапраўды паднімуць настрой.

Фота: depositphotos.com

6. Адкрыйце свет гульняў з дапоўненай рэальнасцю

Усё, што трэба для гэтага, — ваш смартфон ды доступ у інтэрнэт. Дарэчы, акрамя знаёмай усім гульні Pokemon GO, ёсць і іншыя, не менш захапляльныя праграмы. Вось некалькі прыкладаў.

Ingress — навядзіце камеру тэлефона на славутасці вашага горада і ўдзельнічайце ў захапляльных прыгодах. Вас чакае займальная прагулка ў пошуках артэфактаў і пераходамi на розныя ўзроўні складанасці.

Мабільная праграма ІКЕА — выдатны прыклад практычнага выкарыстання дапоўненай рэальнасці, дзякуючы якому вы можаце «прымерыць» прадметы з каталога IKEA да інтэр'ера сваёй хаты.

Zombies, Run! — праграма для аматараў бегу, якая ператворыць трэніроўкі ў сапраўдныя прыгоды. Падчас прабежкі гульцу прапануецца ратавацца ад зомбі, шукаць схованкі са зброяй і медыкаментамі і шмат чаго яшчэ.

7. Прывядзіце ў парадак і прадайце старыя рэчы

Вызваліць прастору і зарабіць крыху грошай можна, размясціўшы аб'яву аб продажы старых рэчаў на барахолках. Але памятайце важнае правіла: не збірайце дома непатрэбныя прадметы; калі цягам месяца ў вас не атрымалася знайсці пакупнікоў на вашы скарбы, адвязіце іх у цэнтр прыёму дапамогi або выкіньце.

8. Складзіце генеалагічнае дрэва

Даўно не тэлефанавалі родным? Генеалагічнае дрэва — выдатная нагода гэта зрабіць. Запішыце імёны, месцы і даты нараджэння ўсіх сваякоў. Успомніце падрабязнасці жыцця ці займальныя гісторыі аб продках. Падпішыце фатаграфіі. За гэту працу нашчадкі будуць вам удзячныя.

Фота: pexels.com

9. Адкрыйце свет геакешынгу

Адпраўляйцеся на пошукі скарбаў з квэстам сусветнага маштабу. Прыхільнікі геакешынгу пакідаюць капсулы ў розных гарадах і прыдумляюць загадкі, якія да iх вядуць. Адкрывайце сайт праекта і шукайце прыгоды ў сваім горадзе.

І, урэшце, — выспіцеся.

Здаровы сон — залог бадзёрасці і добрага настрою. Адключыце гаджэты, прыміце цёплы душ, перасцяліце ​​ложак, праветрыце пакой — i моцны сон вам забяспечаны.

Каментары1

  • Максим Дизайнер
    08.07.2023
    Возьмите флян, найдите в интернете "тока несириозные отношения", то есть нормальную подругу, устройте незабываемый пикник на лавке, и займитесь наконец серьезным делом, планированием семьи. Как делает вся Европа. Покемоны Гоу, мля.

Бывай, Еўропа! Беларусы канчаткова перасаджваюцца на кітайскія аўто9

Бывай, Еўропа! Беларусы канчаткова перасаджваюцца на кітайскія аўто

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхарка Піншчыны паскардзілася, што былы муж не плаціць аліменты на трох дзяцей. Аказалася, двое з іх не яго1

У Гродне хірургі выратавалі 98-гадовую пацыентку, зрабіўшы ёй складаную аперацыю

Хто такі Арцём Жога і чаму Пуцін яго так узвысіў?14

Гуцэрыеў хацеў здаць Лукашэнку і Пуціна амерыканцам. У абмен на зняцце санкцый4

Блогерку Алену Янушкоўскую праз суд выпісваюць з хаты, прададзенай уладамі ў яе адсутнасць2

Ва Украіне загінуў бацька 14 дзяцей з Татарстана. Ён пайшоў на вайну, калі паднялі выплату за падпісанне кантракту да $10 тысяч5

На вагоне цягніка, што прыбыў у Літву з Беларусі, нехта пакінуў вельмі дзіўны надпіс ФОТАФАКТ24

Стала вядома, па якіх пяці артыкулах пачынаюць судзіць аналітыка Андрэя Паротнікава. Яму пагражае да 20 гадоў

Абвінавачаны ў харасменце выкладчык ЕГУ Сялецкі выйграў суд ва ўніверсітэта14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бывай, Еўропа! Беларусы канчаткова перасаджваюцца на кітайскія аўто9

Бывай, Еўропа! Беларусы канчаткова перасаджваюцца на кітайскія аўто

Галоўнае
Усе навіны →