Грамадства44

«Бясконцымі этапамі хочуць канчаткова высмактаць сілы і здароўе». Паліну Шарэнду-Панасюк этапавалі з «Навінак»

«Паліна этапаваная з «Навінак» на Валадарку. Хутчэй за ўсё, псіхіятрычная экспертыза скончылася. Але нам нічога не вядома пра яе вынікі, таксама нам нічога не вядома аб стане здароўя Паліны», — напісаў яе муж Андрэй Шарэнда ў фэйсбуку.

Фота: фэйсбук Андрэя Шарэнды

«Для Паліны пачаўся ўжо шосты цяжкі этап. Гэта два-тры тыдні дарогі, бясконцыя вобшукі, распаленыя ад спёкі аўтазакі і рукі, анямелыя ад кайданкаў. Такое адчуванне, што бясконцымі этапамі хочуць канчаткова высмактаць сілы і здароўе.

Роўна праз месяц, 6 жніўня, у Паліны заканчваецца ўжо другі прысуджаны ёй тэрмін зняволення. Зразумела, што яе не выпусцяць, а будуць зноў судзіць. Такім чынам, тэрмін зняволення для Паліны становіцца бясконцым», — дадаў ён.

***

Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі на пачатку студзеня 2021 года і асудзілі на два гады пазбаўлення волі, абвінаваціўшы ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх абразе, а таксама ў абразе Аляксандра Лукашэнкі. На волю яна павінна была выйсці летам.

Але ў мінулым годзе яе асудзілі па арт. 411 КК да яшчэ аднаго года калоніі. У красавіку 2023 года супраць жанчыны завялі ўжо новую справу — за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». 

Каментары4

  • No
    06.07.2023
    Як мне яе джаль што яна вырашыла пакутаваць за баязліўцаў і хатаскрашнікаў і няварты лепшага лёсу народзец
  • даведка
    06.07.2023
    Если без конца возят на судебно-психиатрические экспертизы, то хотят сделать невменяемой и закрыть на лечение.
  • Ликий
    06.07.2023
    Только сами Беларусь могут помочь против насилия над собратьями и сестрами своими.

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы10

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінск патанае ў густым тумане1

Беларуска выйграла конкурс «Місіс Сусвет 2024»12

Дроны УСУ атакавалі вайсковы аэрадром у Адыгеі

Гродзенцы пра тое, як страцілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе6

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

Пісьменніца Лілі Эберт, якая выжыла ў Асвенціме, памерла ва ўзросце 100 гадоў

Смяротны ўраган «Мілтан» ударыў па Фларыдзе1

Краўцоў разважае, чаму Лукашэнка не ідзе на перамовы з Захадам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы10

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Галоўнае
Усе навіны →