Грамадства11

Пінчуку далі два гады «хіміі» за каментар пра Лукашэнку пад допісам пра завышаныя цэны на лекі

У судзе горада Пінска і Пінскага раёна 19 чэрвеня да двух гадоў «хіміі» за каментар пра Лукашэнку пад допісам у «Аднакласніках» пра завышаныя цэны на лекі асудзілі цесляра-бетоншчыка Руслана Шукалу. Суддзя Яўгенія Мельнік прызнала яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі).

Паводле версіі абвінавачвання, Руслан Шукала 19 красавіка 2022 года, «маючы намер і мэту на прыніжэнне гонару і годнасці ў непрыстойнай форме Аляксандра Лукашэнкі», у «Аднакласніках» пасля прагляду публікацыі ў выглядзе малюнка Лукашэнкі размясціў нецэнзурны каментар у дачыненні да яго, як піша «Вясна».

Мужчына ў судовым пасяджэнні сваю віну прызнаў цалкам.

На судзе Руслан Шукала расказаў, што ў красавіку 2022 года, праглядаючы стужку навін у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі», убачыў публікацыю з выявай Лукашэнкі, пад якой быў тэкст пра завышаныя цэны на лекавыя прэпараты — «паддаўшыся эмоцыям, ён пакінуў каментар абразлівага характару», пра што шкадуе.

У выніку суддзя Яўгенія Мельнік прызначыла пінчуку два гады хіміі.

Каментары1

  • Злобный вожык
    05.07.2023
    Посиди и поучись коментарии анонимно оставлять.

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Усе навіны →
Усе навіны

Следчыя Украіны падазраюць супрацоўнікаў МУС у забойстве беларуса Жызнеўскага, якое адбылося 11 гадоў таму4

Сабака любіў у зубах насіць тэлефон. Гэта прывяло да смерці гаспадыні і двух сабак1

З турмы ў ЗША выпусцілі 80-гадовага Леанарда Пелціера — ікону савецкай прапаганды9

Belpol атрымаў спісы членаў выбарчых камісій

Пасля няшчаснага здарэння беларус памёр у палітычнай эміграцыі ў Польшчы2

Трамп абвясціў пра стварэнне мегапраекта па развіцці штучнага інтэлекту. У кампанію ўкладуць паўтрыльёна долараў4

Літоўскі дэпутат: Пашпарт Новай Беларусі не будзе прызнаны сапраўдным на тэрыторыі Літвы20

«Пачаліся фразы, чаму я не на вайне». У Варшаве збілі беларускага таксіста — яго прынялі за ўкраінца15

«А я буду галасаваць за Хіжняка…»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Галоўнае
Усе навіны →