Мілена Васько з Мазыра таксама набрала 400 з 400 падчас прыёмнай кампаніі
Дзяўчына атрымала па 100 балаў на цэнтралізаваных экзаменах па рускай мове і хіміі, а таксама 100 балаў на цэнтралізаваным тэставанні па біялогіі.
Выпускніца Мазырскага дзяржаўнага абласнога ліцэя Мілена Васько набрала максімальныя 400 балаў падчас прыёмнай кампаніі гэтага года, як паведамляе Мінадукацыі.
Дзяўчына атрымала па 100 балаў на цэнтралізаваных экзаменах па рускай мове і хіміі, а таксама 100 балаў на цэнтралізаваным тэставанні па біялогіі.
Сярэдні бал атэстата Мілены Васько таксама максімальна высокі — 10,0.
Раней паведамлялася пра дзвюх дзяўчын, якія набралі 400 балаў у гэтым годзе.
Гэта Вольга Друшчыц са Старальсельскай сярэдняй школы Жабінкаўскага раёна і Паліна Дычак з Ліды.
Каментары