Агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на прэс-службу Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС паведаміла, што ў Мінску жанчына патанула ў рацэ Лошыца.
Цела жанчыны знайшлі раніцай 3 ліпеня ў Курасоўшчыне, паблізу вуліцы Брэсцкай. Патанулую дасталі з вады работнікі МНС. Вядома, што яна 1979 года нараджэння, нідзе не працавала. Іншыя абставіны здарэння высвятляюцца.
Рэчка Лошыца, як заўважае з гэтай нагоды рэсурс Blizko.by, зусім невялікая рака, яе даўжыня — усяго каля 9 км, прычым у многіх месцах яна плыткая і вузкая. Рака ў свой час дала назву вёскам Лошыца, ад якіх пайшла назва сучаснага сталічнага мікрараёна.
Каментары