Грамадства6767

Вільня ці Варшава? Беларусы пра плюсы і мінусы жыцця ў гэтых сталіцах

Сталіцы Польшчы і Літвы сталі двума асноўнымі гарадамі, куды з'язджаюць беларусы ў незалежнасці ад прычын эміграцыі. Мы вырашалі параўнаць, як адрозніваецца жыццё ў гэтых дзвюх сталіцах: сваімі назіраннямі дзеляцца тыя, хто там асеў. «Як для чалавека з Полацка, клімат у Варшаве для мяне — гэта мінус», — кажа адзін з суразмоўцаў. «У Вільні не вельмі падабаецца ўзровень гастраноміі», — заўважае іншы.

Калаж: «Наша Ніва» (зыходныя фоты — unsplash.com)

Агульныя даныя

Насельніцтва польскай сталіцы складае амаль 1 мільён 900 тысяч чалавек. Але трэба разумець, што сама Варшава літаральна ахутаная прыгараднымі населенымі пунктамі, частку якіх ад самой сталіцы аддзяляюць толькі дарожныя знакі. Насельніцтва Варшаўскай агламерацыі складае больш за 2,6 мільёна чалавек.

У сталіцы Літвы па апошніх даных пражывае каля 590 тысяч чалавек. Нават калі дадаць да гэтай лічбы насельніцтва ўсяго Віленскага раёна, то гэта толькі плюс 100 тысяч чалавек. Таму па насельніцтве Вільня значна саступае Варшаве. 

Вільня. Фота: «Наша Ніва»

Праз істотную розніцу ў колькасці насельніцтва гэтыя два гарады мала чым падобныя адзін да аднаго.

«Клімат тут, як і ў Мінску, — не самы прыемны»

Мінчукі, якія ад пачатку 2021 года жывуць у Вільні, кажуць, што горад вабіць сваёй зелянінай (каля 60% тэрыторыі горада займаюць зялёныя насаджэнні і газоны). Апроч гэтага, сямейнай пары падабаецца адсутнасць вялізарных спальных раёнаў са шчыльнай шматпавярховай забудовай.

«Па гэтых паказчыках Вільня больш камфортная для жыцця. Тут не адчуваецца ціск вялікага горада. Але пры гэтым тут ёсць усё неабходнае.

Вільню першапачаткова выбіралі як горад для часовага пражывання, але паколькі сітуацыя ў Беларусі не становіцца лепшай, то вырашылі асесці тут. Пасля продажу кватэры ў Мінску набылі жытло ў Вільні, таму мы больш не будуем планаў вяртацца ў Беларусь, нават калі сітуацыя зменіцца, бо жыццё ідзе і пераязджаць кожныя 3-5 гадоў жадання няма», — прызнаецца чытач.

З мінусаў жыцця ў Вільні мужчына называе не самы прыемны клімат.

«Клімат тут, як і ў Мінску, — не самы прыемны. У гэтым пытанні Варшава, напэўна, будзе выйграваць, але пераязджаць зноў нікуды не плануем. Дый Вільню першапачаткова выбіралі праз тое, што да Мінска бліжэй», — кажа мужчына.

«Гэта вялікі горад з вялікімі перспектывамі»

Гродзенец, які з 2019 года жыве ў адным з гарадоў Варшаўскай агламерацыі, што наўпрост прылягае да Варшавы, кажа, што сталіца Польшчы перш за ўсё вабіць сваімі перспектывамі, бо гэта буйны горад у вялікай краіне.

«Тут вельмі шмат працы. Варшава перспектыўная для бізнэсу. Тут шмат месцаў, куды можна схадзіць на выхадных. Гэта вялікі горад з вялікімі перспектывамі. Клімат мякчэйшы, чым у Беларусі», — адзначае мужчына.

Варшава. Фота: Pawel Toczynski / Getty Images

З мінусаў ён называе велізарныя заторы на дарогах. Чытач кажа, што тым, хто плануе пераезд у Варшаву, лепей спачатку знайсці працу, а ўжо потым, сыходзячы ад гэтага месца, шукаць сабе жытло.

«У іншым выпадку давядзецца траціць вельмі шмат часу, каб дабірацца з дому на працу і назад, калі гэтыя раёны не злучаныя метро або чыгункай».

Моўныя пытанні

У пытаннях мовы абедзве сталіцы маюць свае плюсы і мінусы. Польская мова, як адна са славянскіх, з'яўляецца даволі лёгкай для вывучэння, асабліва для тых беларусаў, якія добра валодаюць беларускай. Карыстацца рускай мовай у дзяржаўных установах ці ў сферы паслуг не атрымаецца. У сталіцы ж Літвы наадварот — там жыве нямала мясцовых рускамоўных. Апроч гэтага, хапае і літоўцаў, якія можа і не вельмі добра, але ведаюць рускую. 

Блогер і гісторык Алесь Круткін, які да пераезду ў Варшаву некалькі месяцаў пражыў у Вільні, кажа, што асабіста для яго моўны бар'ер у Варшаве адсутнічае, бо ён валодае польскай. 

«У Вільні моўны бар'ер большы, бо няшмат моладзі знае рускую мову», — адзначае Алесь.

З асноўных мінусаў Варшавы мужчына называе клімат.

«Тут вельмі высокая вільготнасць, у горадзе душна і горача, хоць геаграфічна горад далёка не самы паўднёвы. Як для чалавека з Полацка, клімат у Варшаве для мяне — гэта мінус».

Вільню мужчына называе прыгажэйшым і цікавейшым горадам у гістарычным плане. А вось што тычыцца сучаснай інфраструктуры, то, на думку гісторыка, тут адназначна выйграе Варшава. Таксама Алесь лічыць, што ў Варшаве лепшая сітуацыя з грамадскім транспартам, чым у Вільні.

«Па рытме Вільня падобная да Гродна»

Сямейная пара, якая яшчэ ў дакавідныя часы паспела год пражыць у Варшаве, а летам 2022 года рэлакаваліся ў Вільню, кажа, што Варшава падыдзе для аматараў вялікіх гарадоў з адпаведным рытмам жыцця.

«У 2019 годзе выпаў шанец паспрабаваць папрацаваць у Варшаве, бо мой муж-айцішнік атрымаў цікавую прапанову па працы. Варшава — вялікі горад з інтэнсіўным рухам. Там вельмі шмат затораў, шмат часу сыходзіць каб дабрацца з пункта А ў пункт Б», — кажа дзяўчына, пачынаючы з мінусаў жыцця ў вялікім горадзе.

Варшава. Фота: «Наша Ніва»

З плюсоў яна адзначае больш насычанае начное жыццё і больш развітую індустрыю забаў, наяўнасць адразу двух аэрапортаў, з якіх можна паляцець амаль у любое места ў свеце.

«У Вільні аэрапорт знаходзіцца проста ў горадзе, таму дабірацца туды зручней, але вылетаў без перасадкі не так шмат, як з Варшавы», — кажа чытачка.

Параўноўваючы жыццё ў дзвюх сталіцах, жанчына кажа, што па рытме жыцця Вільня больш падобная да Гродна.

«Калі ты жывеш у Вільні, то не адчуваеш, што гэта вялікі горад. Тут шмат паркаў, горад вельмі зялёны. Па рытме больш падобны да Гродна, таму нам з мужам жыць тут падабаецца больш, чым у Варшаве», — прызнаецца жанчына, якая раней жыла ў Гродне.

Вільня. Фота: «Наша Ніва»

Што тычыцца моўных пытанняў, то, на думку сураўмоўцы, у Вільні можна цалкам камфортна жыць, не ведаючы мясцовай мовы.

«Тут цалкам хапае рускай, часам з моладдзю даводзіцца пераходзіць на англійскую. Літоўцы звычайна добра яе знаюць. Мы з мужам працуем у ІТ, таму літоўская нам па вялікім рахунку не патрэбная. Але калі ваша праца вымагае валодання літоўскай, то тут, канешне, сітуацыя становіцца складанейшай, бо польская мова блізкая да беларускай і вывучыць яе проста. Праз паўгода жыцця ў Варшаве, адмыслова не вывучаючы мовы, мы ўжо маглі добра на ёй размаўляць і ўсё разумець. З літоўскай так не атрымліваецца», — прызнаецца чытачка.

А вось што тычыцца клімату, то Варшава ім падабалася больш, чым Вільня. 

«Няма лютага «Шанхая»

Журналіст Мікіта Мелказёраў называе Вільню найлепшым месцам на свеце ўлетку, калі табе пашчасціць трапіць туды ў сонечныя дні.

Мікіта Мелказёраў. Фота: «Наша Ніва»

«Кожны раз, калі я прыязджаю ў Вільню летам, то атрымліваю асалоду. Бяру самакат і катаюся амаль па ўсіх роварных сцежках і проста кайфую. Плюс ёсць вельмі істотны сантымент, што гэта вельмі важны горад для беларускай гісторыі. Але на гэтым, мабыць, усё і заканчваецца.

Вільня даволі маленькая і там менавіта ў мяне не складаецца нейкага мэтчу праз тое, што гэтая ўтульнасць вельмі абмежаваная па часе. Калі ты пачынаеш бачыць прыблізна адных і тых жа людзей, асабліва ў цэнтры і асабліва ў той перыяд, калі пачалася хваля палітычнай міграцыі з Беларусі. Каб з кімсьці сустрэцца, дастаткова было проста выйсці ў цэнтр. Таму ў пэўны час Вільня не давала мне магчымасці пабыць сам-насам з сабой», — прызнаецца ён.

Таксама Мелказёраў адзначае, што Вільня — гэта вельмі дорага.

«Такое меркаванне існуе і я яго падтрымліваю», — кажа журналіст.

Пры гэтым Мелказёраў прызнаецца, што, маючы літоўскую гуманітарную візу, ён сапраўды планаваў пасяліцца ў сталіцы Літвы, дзе нават паспеў схадзіць на адзін прагляд кватэры для доўгатэрміновай арэнды.

«Цяпер я разумею, што гэта была адэкватная сума, хоць і шакавальная пасля Мінска.

Але базава Вільня для мяне — занадта дарагі горад, які за гэтыя грошы не дае ўсяго таго, што мне б хацелася. Пры гэтым, там можна навучыцца жыць. За тыя паўтара месяца я ўжо ведаў, у якую краму мне трэба пайсці, якія дзе набыць тавары па зніжцы, каб мець магчымасць даволі нармалёва існаваць».

Таксама Мелказёраў кажа, што ў Вільні яму не вельмі падабаецца ўзровень гастраноміі, хоць там у яго ёсць чатыры ўлюбёныя кавярні. Мелказёраў лічыць, што, напрыклад, у Кіеве гастраномія развітая на вышэйшым узроўні.

Пераходзячы да Варшавы, журналіст пачынае з грамадскага транспарту, які вельмі добра развіты ў польскай сталіцы. Яму падабаюцца варшаўскае метро і трамваі. А вось да аўтобусаў ёсць прэтэнзіі.

«Асабліва добра ў Варшаве справы з рэйкавым транспартам. Хоць Варшава і даволі вялікая, але ў ёй ёсць трамваі з кандыцыянерам, у які ты сядаеш і можаш 40 хвілін працаваць, чытаць ці гаманіць з кімсьці, спакойна даехаўшы, куды табе трэба. Калі ў горадзе з транспартам справы не вельмі, то я стамляюся ад гэтага», — кажа журналіст.

Мелказёраў кажа, што калі мы раней даволі часта выкарыстоўвалі словазлучэнне «краіна для жыцця», то для яго сучасная Польшча сапраўды з’яўляецца такой краінай, хоць там і ёсць свае ўнутраныя праблемы.

Фота: «Наша Ніва»

Журналісту падабаецца, што нягледзячы на той факт, што Варшава — гэта вялікі горад, там не адчуваецца праблем з празмернай шматпавярховасцю.

«Яны будуюць жыллёвыя комплексы нармальнай павярховасці. Там няма лютага «Шанхая», як гэта пачалі рабіць забудоўшчыкі ў Мінску. Гэта суразмернае чалавеку жыллё, якое дае табе паветра і прастору. Побач з тваім ЖК абавязкова будзе ўся неабходная інфраструктура, каб адчуваць сябе камфортна».

Таксама з плюсоў для сябе журналіст адзначае той факт, што Варшава стала цэнтрам беларускай міграцыі.

Мелказёраў лічыць, што на момант яго пераезду ў Варшаву гэты горад быў ужо гатовы да прыёму рэлакантаў і эмігрантаў, бо гэтую інфраструктуру спачатку пачалі ствараць украінцы, а потым і беларусы.

Падсумоўваючы, Мелказёраў кажа, што не расчараваўся ў тым, што асеў менавіта ў Варшаве, а не ў Вільні, хоць прызнаецца, што першапачаткова быў упэўнены, што шлях прывядзе да Кіева.

У Варшаве для журналіста няма такіх мінусаў, якія перабівалі б плюсы гэтага горада.

Чытайце таксама: 

Мінскім арандадаўцам і не снілася. Колькі беларусы плацяць за здымныя кватэры ў Польшчы і Літве

Каментары67

  • мамаколи
    17.07.2023
    В Литве есть большой плюс - отсутствует языковой барьер, но цены на продукты питания повыше. Зарплата гастарбайтеров в Литве зачастую  выше, чем в Польше.
  • Рыгор
    17.07.2023
    Уехали и уехали. Учите местные языки и вростайте в местное общество. Мне, как жителю Беларуси, вы мало интересны. Вас больше интересует цена на цепелины, чем положение жителей страны из которой вы сбежали. Всего вам доброго, а у нас свои планы и ожидания. Обойдёмся без вас
  • mikola
    17.07.2023
    NN !  Ni edyn d*jabal kudy ucjakac ? Jasce treba Vibirac ? Ja sustreu na Zahadze padobnyh ukraincau . Im mnoga sto tut ni padabalasja. A pa 2-Use im nesta VINNY ! Iosc dah nad galavoi-Dobra !

«Больш за ўсё паскудстваў прычыняе яўрэёныш». Дзіцячая доктарка з Мінска шакавала антысеміцкімі выказваннямі22

«Больш за ўсё паскудстваў прычыняе яўрэёныш». Дзіцячая доктарка з Мінска шакавала антысеміцкімі выказваннямі

Усе навіны →
Усе навіны

Крэм-суп з гарбуза з часночнымі сухарыкамі8

Пенсіянерка з’ехала з Беларусі пасля пратэстаў і жыве ў Польшчы на 20 даляраў у месяц8

У Мілане ў беларуса адабралі на вуліцы дарагі гадзіннік

Чэргі з фур на выезд з Беларусі моцна скараціліся. Але гэта не пазітыўная навіна для вашых кашалькоў

У Мінску прапануюць сумясціць шыкоўную вячэру са спектаклем-дэтэктывам. Кошт квіткоў уражвае4

Кіроўца рэйсавага аўтобуса спрабаваў увезці з Польшчы каля 500 старажытных манет3

Украіна праспала дронавую рэвалюцыю? Чаму оптавалаконныя дроны мяняюць многае на полі бою14

Што трэба есці пасля прыёму антыбіётыкаў?2

«Мякка кажучы, ніякай капітуляцыяй не пахне». Z-ваенкар засцярог расіян ад ваеннай эйфарыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за ўсё паскудстваў прычыняе яўрэёныш». Дзіцячая доктарка з Мінска шакавала антысеміцкімі выказваннямі22

«Больш за ўсё паскудстваў прычыняе яўрэёныш». Дзіцячая доктарка з Мінска шакавала антысеміцкімі выказваннямі

Галоўнае
Усе навіны →