Грамадства1919

Высветлілася, што «Байсола» таксама два. Стрыжак патлумачыў, чаму і калі гэта адбылося 

Андрэй Стрыжак днямі паведаміў, што «Байсол» яшчэ два гады таму падзяліўся на дзве асобныя арганізацыі. «Наша Ніва» пацікавілася, чаму так адбылося і як гэта паўплывала на працу фонду. 

Андрей стрижак
Аляксей Лявончык (фонд By_Help) і Андрэя Стрыжак (справа, фонд «Байсол»). Фота: сацыяльныя сеткі Андрэя Стрыжака

Ад імя «Байсол» раней працавалі дзве юрыдычныя асобы — у Нідэрландах і Літве. Андрэй Стрыжак тлумачыць, што адкрыць юрасобу ў Нідэрландах было прасцей і хутчэй. Таму першапачаткова фонд запрацаваў пад юрысдыкцыяй гэтай краіны.

«Першая юрыдычная асоба была зарэгістраваная вельмі хутка — адразу пасля пачатку працы ў жніўні 2020. Галандскае заканадаўства найбольш пасавала для хуткага адкрыцця арганізацыі. Другая юрыдычная асоба, якую адкрылі ўжо ў Літве, запрацавала бліжэй да снежня 2020 года», — кажа Андрэй Стрыжак.

З'яўленне другой арганізацыі Стрыжак тлумачыць тым, што амаль уся каманда знаходзілася на той момант у Літве.

Праз год пасля выбараў, у жніўні 2021 года, у арганізацыі адбыўся раскол. Андрэй Стрыжак застаўся кіраўніком літоўскага крыла «Байсол» (LPF Bysol), а нідэрландская частка фонду цяпер пад кіраўніцтвам сузаснавальніка «Байсол» Яраслава Ліхачэўскага.

Раскол у арганізацыі, які адбыўся амаль два гады таму, Стрыжак тлумачыць так:

«Рознасць поглядаў у развіцці арганізацыі і немагчымасць іх спалучэння ў адной структуры прывялі да таго, што было прынята сумеснае рашэнне пра тое, што Яраслаў пойдзе ў асобную структуру. У выніку ў літоўскай арганізацыі засталіся я і каманда фонду, мы працягнулі будаваць «Байсол», у галандскай Яраслаў пачаў будаваць свой асобны працоўны трэк», — тлумачыць Стрыжак.

Па ягоных словах, усё, што цяпер ёсць у інфаполі пад імем «Байсол», — гэта праца літоўскай арганізацыі пад ягоным кіраўніцтвам.

Фонд, якім кіруе Яраслаў Ліхачэўскі, мае назву Stichting Belarusian Solidarity Foundation. Сайт фонду — sbsf.fund. Да працы гэтай юрыдычнай асобы Стрыжак, па яго словах, не мае дачынення са жніўня 2021-га, як і Ліхачэўскі — да працы LPF Bysol.

Кіраўнік «Байсол» кажа, што раней яны не афішавалі факт адыходу Яраслава, бо ён ніяк не ўплываў на іх праграмы і выкананне абавязкаў перад заяўнікамі. Таксама, па словах Стрыжака, падзел і адыход Ліхачэўскага ў асобную арганізацыю не ўплываў на працу з партнёрамі і донарамі.

«Разумеючы тое, што любая навіна такога кшталту, як адыход, перафармаванне і г. д., аўтаматычна ўспрымаецца часткай грамадства як падстава для срачу, было прынятае рашэнне не даваць чарговай нагоды для шытсторму», — кажа Андрэй Стрыжак.

«Сайт bysol.org і данат праз яго — гэта данат у арганізацыю пад маім кіраўніцтвам.

На сёння такі данат магчымы з банкаўскай карты, у тым ліку з выкарыстаннем тэхналогій Google Pay і Apple Pay, а таксама праз PayPal. На падыходзе магчымасць зручнага і больш бяспечнага данату праз крыптавалюты, бо пераслед нашых донараў мінскім рэжымам моцна скарачае магчымасці ахвяраванняў нам з Беларусі. І мы ўвесь час падкрэсліваем небяспеку пры данаце праз «Байсол» з беларускіх і расійскіх плацежных інструментаў», — кажа Стрыжак.

«Байсол» цяпер працуе па наступных кірунках:

— персанальныя зборы;

— падтрымка палітвязняў і былых палітвязняў;

— падтрымка лакальных ініцыятыў;

— падтрымка беларускіх добраахвотнікаў і ветэранаў;

— служба эвакуацыі і адаптацыі.

«Працу гэтых кірункаў забяспечваюць дапаможныя групы і аддзелы: IT-аддзел, юрыдычная, бухгалтарская, адміністратыўная, камунікацыйная групы і гарачая лінія», — кажа кіраўнік «Байсол».

А што, калі камусьці ў фэйсбуку трапіцца старая спасылка на збор ад імя нідэрландскай юрасобы, калі тая яшчэ была ў складзе «Байсол», і чалавек туды пералічыць грошы? Што будзе са сродкамі — іх прымуць, на што скіруюць? І ці перададзеная на дапамогу пацярпелым сума, сабраная нідэрландскай арганізацыяй раней?

Стрыжак заўважае, што не ведае, якім чынам цяпер працуе Stichting Belarusian Solidarity Foundation, бо ён не мае да яго дачынення.

Яраслаў Ліхачэўскі на запыт «Нашай Ніве» па каментары не адказаў.

Што тычыцца непасрэдна LPF Bysol, то ад яго імя выступаць мае права Андрэй Стрыжак, а таксама асобы, якія маюць паўнамоцтвы на афіцыйную камунікацыю ад імя фонду.

«Яраслаў Ліхачэўскі ў пералік гэтых асоб не ўваходзіць, але, безумоўна, можа адказваць на пытанні, якія датычныя ягонага быцця ў складзе фонду «Байсол» (да жніўня 2021 года)», — падкрэслівае Стрыжак.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары19

  • Юзік
    05.07.2023
    Нічога дзіўнага. Як заўсёды ў смутныя часы пладзяцца ды множацца аферысты ўсіх масцей(((
  • Ын
    05.07.2023
    Совершенно цивилизованный развод - без терок, взимных обид, видосиков и ущерба для чьей-либо репутации. По сравнению с.
  • Джек Блэк
    05.07.2023
    ...взгляд незнакомца был так чист, так ясен, что рука администратора сама отвела Остапу два места в одиннадцатом ряду. – Ходят всякие, – сказал администратор, пожимая плечами, – кто их знает, кто они такие! Может быть, он из Наркомпроса? Кажется, я его видел в Наркомпросе. Где я его видел? И, машинально выдавал пропуска счастливым теа- и кинокритикам, притихший Яков Менелаевич продолжал вспоминать, где он видел эти чистые глаза. Когда все пропуска были выданы и в фойе уменьшили свет, Яков Менелаевич вспомнил: эти чистые глаза, этот уверенный взгляд он видел в Таганской тюрьме в 1922 году, когда и сам сидел там по пустяковому делу...

Як за 20 кіламетраў ад Беларусі праходзіць фестываль Tutaka ШМАТ ФОТА3

Як за 20 кіламетраў ад Беларусі праходзіць фестываль Tutaka ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Па Мсціслаўскім раёне пранёсся моцны ўраган

У Беларусі ўжо +37,5°С. У сервісе дастаўкі прадуктаў знікла папулярная мінеральная вада1

51 нобелеўскі лаўрэат заклікаў неадкладна спыніць вайну ва Украіне і канфлікт у сектары Газа13

У гонар беларускага байца назвалі вуліцу ва ўкраінскім Канатопе1

Буданаў пра пагрозу наступу РФ з поўначы: Катастрофы няма, але не бачыць праблем не атрымаецца2

Заўтра ў Беларусі будзе да +35°С, але ў Мінску «ўсяго» +30°С3

Прынцэса Кейт Мідлтан наведае фінал Уімблдона ў нядзелю1

Міністарка спорту Францыі за два тыдні да Алімпіяды выкупалася ў Сене, ледзь не паслізнуўшыся на прыступках ВІДЭА1

Пазняк перакананы, што ў другім туры выбараў-1994 перамог бы Лукашэнку126

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як за 20 кіламетраў ад Беларусі праходзіць фестываль Tutaka ШМАТ ФОТА3

Як за 20 кіламетраў ад Беларусі праходзіць фестываль Tutaka ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →