Грамадства55

Расія не будзе перадаваць Беларусі кантроль над ядзернай зброяй — МЗС

Размяшчэнне расійскай тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі не парушае дамову аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі (ДНЯЗ), а Масква не перадае Мінску кантроль над ёй.

Пастаўка ЗРК С-400 у Беларусь. Фота: Мінабароны Беларусі

Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка МЗС РФ Сяргей Рабкоў у інтэрв'ю ТАСС да 55-годдзя падпісання Дамовы аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі.

«Крокі, прынятыя намі ў рамках адзінай абароннай прасторы Саюзнай дзяржавы, носяць вымушаны характар. Пры гэтым яны не выходзяць за рамкі нашых міжнародных абавязацельстваў, у тым ліку па ДНЯЗ. Неабходна чарговым разам падкрэсліць: кантроль над расійскай ядзернай зброяй не перадаецца», — адзначыў намеснік міністра.

Ён дадаў, што крытыка размяшчэння ядзернай зброі РФ у Беларусі ў пераважнай большасці выпадкаў даносіцца з заходніх сталіц і «не можа не выклікаць здзіўлення».

Раней Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка заявілі, што ядзерную зброю часткова даставілі на тэрыторыю нашай краіны. 

У той жа час ні маніторынгавая група «Беларускі Гаюн», ні разведкі іншых краін, прынамсі Украіны, не заўважылі руху ядзернай зброі па тэрыторыі Беларусі. 

Раней у Беларусь ужо былі адпраўленыя сродкі супрацьракетнай абароны С-400. Пра гэта паведаміла Мінабароны Беларусі. Эшалон з ЗРК прыбыў на тэрыторыю 25-га арсенала ракетна-артылерыйскага ўзбраення (в/ч 25819) пад Стоўбцамі.

Каментары5

  • Янка
    01.07.2023
    Дык што - Лукашэнка ў чарговы раз схлусіў?! А так выхваляўся, так выхваляўся!
  • Ядвига
    01.07.2023
    Махнул не глядя, ,Беларусь уже давно в российском стойле, и синепалый только тужится до уср..... и, пытаясь доказать, что он тут что-то решает.
  • Вопрос и ответ
    01.07.2023
    Махнул не глядя, а что вы напишите, когда будет очередной марш справедливости на Москву с тактическим, ядерным оружием в обозах пригожина и лукашенко, для морального усиления 10 тысяч боевиков пригожина и лукашенко ?
    Ведь вагнеру забрать ядерную елду, которую везут, завезли, будут везти из России в Беларусь, под свой контроль не составит большого труда.

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання28

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі гадоў жыцця можна выйграць, калі кінуць курыць? Разлікі навукоўцаў1

Міністр заявіў, што беларуская культура ачысцілася ад «дэструктыўных элементаў»27

Сын непрымірымага ворага Кадафі прыбыў у Беларусь, каб заключыць пагадненне4

Малады міліцэйскі начальнік нагадаў святарам Шчучыншчыны пра адказнасць за чытанне незалежных СМІ16

Што атрымаў Лукашэнка за візіт у Абхазію?1

Гендырэктар Google расказаў, што кампанія шукае ў кандыдатах4

Арына Сабаленка выйграла турнір ва Ухані12

Названыя тры самыя папулярныя музеі Беларусі — усе яны звязаны з вайной5

Італія спрасціла правілы падачы на шэнгенскую візу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання28

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання

Галоўнае
Усе навіны →