Здарэнні33

«Не мог стаяць на нагах, хістаўся з боку ў бок». П'яны маршрутчык у Мастах з 3,1 праміле вёз 12 пасажыраў

Увечары 12 чэрвеня ў міліцыю паступіла паведамленне ад кіроўцы фуры. Ён сказаў, што на аўтадарозе Р41 пры сустрэчным раз'ездзе з маршруткай «Атлас» западозрыў, што кіроўца п'яны.

Паблізу аграгарадка Дубна супрацоўнікі ДАІ спынілі той самы аўтамабіль Mercedes-Benz. У салоне было 12 пасажыраў. У кіроўцы сапраўды былі прыкметы алкагольнага ап'янення. Пры правядзенні агляду ў прыёмным аддзяленні Мастоўскай ЦРБ было вызначана 3,1 праміле алкаголю, як піша «Аўтабізнэс».

У дачыненні да кіроўцы, які кіраваў аўтамабілем у такім стане, склалі пратакол. 21 чэрвеня мужчыну прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў 7400 рублёў з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, на 5 гадоў.

Дальнабойшчыка, які паведаміў пра нецвярозага кіроўцу маршруткі, выклікалі ў Мастоўскі РАУС, дзе падзякавалі за неабыякавую грамадзянскую пазіцыю.

Пра што думалі тыя 12 пасажыраў у маршрутцы, якіх вёз п'яны кіроўца? Бо калі яго затрымалі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, ён не мог стаяць на нагах, хістаўся з боку ў бок. Бачачы такое і адчуваючы пах алкаголю ў салоне, ніхто з іх не патэлефанаваў у міліцыю.

Каментары3

  • Юзік
    01.07.2023
    Ну дык беларусы ж.
    "А можа так і трэба?"
  • Выклікалі ў РАУС
    01.07.2023
    "Дальнабойшчыка, які паведаміў пра нецвярозага кіроўцу маршруткі, выклікалі ў Мастоўскі РАУС, дзе падзякавалі за неабыякавую грамадзянскую пазіцыю... праверылі тэлефон, суд у аўторак".
    https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/320560
  • Ганьба
    01.07.2023
    Хворы дзед цягне краіну ў бездань, а большасць думае, а мо так і трэба...

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек3

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцінскі «гандляр смерцю» вярнуўся ў бізнэс11

Суд у «ДНР» завочна прысудзіў беларускага добраахвотніка Яна Дзюрбейку да 14 гадоў калоніі

Юрыю Зянковічу дадалі яшчэ 2 гады зняволення. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ12

«Усё цела было ў парэзах». Вязень з «Воўчых нор» расказаў пра Сцяпана Латыпава3

«Зара над Нёманам» мае стаць вялікім сюрпрызам выбараў у Літве19

Эканаміст Павел Данейка расказаў, чаму на сумоўях пытаўся пра Гары Потэра10

Як выглядае самы ўзорны пад'езд у Мінску1

Сына галоўнага трэнера хакейнага «Дынама» адправілі на Акрэсціна1

Назвалі нобелеўскіх лаўрэатаў па медыцыне і фізіялогіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек3

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →