Спорт22

Адразу пяць беларусаў былі абраныя на драфце НХЛ — 2023. Гэта рэкорд

Раней клубы Нацыянальнай хакейнай лігі ніколі не выбіралі адразу пяцярых нашых суайчыннікаў на адным драфце. Да сённяшняга чацвярга найбольшае іх прадстаўніцтва было ў 2004 і 2021 гадах — па тры гульцы. А сёлета другі дзень кірмашу талентаў у Нэшвіле аказаўся вельмі прадукцыйным для беларускага хакея, піша канал BYsport.

У трэцім раўндзе пад 85-м нумарам «Анахайм» выбраў Ягора Сідарава з клуба Заходняй хакейнай лігі (WHL) «Саскатун», а пад 88-м «Арызона» — Вадзіма Мароза з мінскага «Дынама».

У чацвёртым раўндзе пад 116-м нумарам «Сіэтл» выбраў Андрэя Лашко з клуба «Руэн-Норанда», што гуляе ў Галоўнай юніёрскай хакейнай лізе Квебека (QMJHL).

У шостым раўндзе пад нумарам 186 «Нью-Джэрсі» задрафтавала Данілу Карповіча з клуба «Аўта» з расійскай Маладзёжнай хакейнай лігі.

Урэшце, у сёмым раўндзе пад 198-м нумарам «Фларыда» выбрала Сцяпана Звягіна з мінскага «Дынама».

Таксама пад 203-м нумарам «Сан-Хасэ» выбраў Ягора Рымашэўскага — ураджэнца Жлобіна з расійскім пашпартам.

Драфт таго ці іншага хакеіста клубам НХЛ, праўда, зусім не азначае, што ён пачне гуляць за гэты клуб, але гэта дае абраным гульцам шанец, які яны могуць скарыстаць, а могуць і не. 

Каментары2

  • VVV
    29.06.2023
    :Жыхар Жлобіна, з расійскім пашпартам
    ужо не можа быць беларусам...
  • Кавальскі
    30.06.2023
    VVV, яго й не ўключылі ў пяцёрку, узгадалі асобна. І не жыхар, а ўраджэнец Жлобіна.

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні

Усе навіны →
Усе навіны

Вільня стала самым буйным горадам у краінах Балтыі11

«Ствараюцца камфортныя ўмовы». Міністр адукацыі выказаўся пра датэрміновае галасаванне студэнтаў8

Прапагандысты настойваюць, што Шэйман расказаў пра Лукашэнку чыстую праўду — проста ўсё пераблытаў2

Абвясцілі намінантаў на «Залатую маліну». У «Джокера. Вар'яцтва на дваіх» — найбольшая колькасць намінацый

У Белавежскай пушчы з'явіліся незвычайныя «ледзяныя валасы». Што гэта такое?

Трамп даручыў свайму спецпрадстаўніку завяршыць вайну ва Украіне за 100 дзён7

Уладальнік гродзенскага стрып-клуба выпусціў кліп на песню пра саюз Беларусі і Расіі4

Амерыканца, які атрымаў палітычны прытулак у Беларусі, выдалілі са спісу вышуку ФБР1

Польшча дала грамадзянства беларусу, які 12 гадоў даказваў, што не ўяўляе сабой пагрозы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні

Галоўнае
Усе навіны →